200 baris pertama.
ГАРЫЗОНТ ПАДЗЕЙ
2015 На Месяцы заснавана першая доўгатэрміновая калонія.
2032 На Марсе пачынаецца камерцыйны горны промысел.
2040 Даследчы карабель «Гарызонт падзей» запушчаны для вывучэння межаў сонечнай сістэмы.
Карабель бясследна знікае за восьмай планетай — Нептунам.
Касмічнай катастрофы горш за гэтую яшчэ не было.
2047 Цяперашні час...
Клэр...
Мне цябе не хапае.
Доктар Уір, з'явіцеся на «Люіс і Кларк» у чацвёртым доку.
Пошукава-выратавальны карабель USAС «Люіс і Кларк»
Іонны рухавік гатовы.
Дзякуй.
Місія: звышсакрэтная
Кірунак — вектар адзін, 9 градусаў.
Мы гатовы да блакіроўкі.
Што за трызненне.
Апошнія шэсць тыдняў у маім распараджэнні была толькі рука, а зараз гэта дзярмо.
Чаму мы не паляцелі на Марс, капітан?
Проста... На Марсе ёсць жанчыны...
Сміт мае рацыю.
На Нептуне ж нічога няма.
І калі здарыцца нейкі гамон, мы будзем самі па сабе.
Народ, вы ведаеце правілы.
Хтосьці лажае, мы разграбаем. Так што... Наперад.
Курс пракладзены?
Так, сэр.
Пракладзены і закладзены.
Містар Джасцін?
У мяне ўсё ў норме, капітан.
Пачынайце адлік.
Да запуску іоннага рухавіка — 10 хвілін.
Дзякуй, лейтэнант.
Паехалі.
Сміт, за мной.
Так, мэм.
Джасцін, падрыхтуй рэзервуары.
Так, сэр.
Містар Купер.
Капітан!
Рухавік запусціцца праз 10 хвілін.
Час гуляць у кансервы!
Капітан!
Пітэрс.
Капітан Мілер, я хацеў сказаць, гэта нешта...
Часу мала, доктар.
Чакаеце персанальнага запрашэння, містар Сміт?
Не, сэр!
Капітан, я не хачу...
Доктар, ідзіце разам з камандай да рэзервуараў.
Мы хутка адпраўляемся.
Прыбярыце гэты ложак, містар Купер,
інакш прымушу пешшу да Нептуна ісці.
Што за затрымка, Пітэрс?
Загружаю апошні газаачышчальнік, сэр!
Стойце тут.
Дзякуй, Ды-Джэй.
Туды без шапкі.
Так, сэр.
Упершыню ў гравітацыйнай капсуле?
Так.
Здаецца, неяк я не спадабаўся вашаму капiтану.
Ну што вы. Наконт яго не хвалюйцеся.
Ён любіць, калі на яго караблі аказваюцца зусім незнаёмцы.
Ды-Джэй.
Так.
Не.
Гэта абавязкова?
Калі пачне працаваць іонны рухавік, перагрузка складзе каля 30 G.
Без рэзервуара ваш шкілет ператворыцца ў жыжу.
Я бачыў эфект на мышах.
Клаўстрафобія?
Ага.
«Льюіс і Кларк» : 56 дзён у палёце
Білі.
Мне так самотна.
Хто тут?
Тут ёсць хто-небудзь?
Білі?
Мне так холадна...
Клэр...
Я чакаю.
Вы ў парадку. Дыхаеце. Ды-Джэй!
Так, доктар Уір, давайце вас падымем.
Я ў парадку.
Так. Асцярожна.
Усё нармальна.
Ну вось.
Цяпер без рэзкіх рухаў. Вы былі ў стазісе 56 дзён.
Адчуеце невялікую дэзарыентацыю. Разумееце?
Мне ўжо добра, дзякуй.
Добра, трымайце. Без рэзкіх рухаў.
Ён твой.
Парадак, док?
Каву хочаце?
Што?
Ці не жадаеце вы кавы?
Не. Дзякуй.
Ну, не хочаце, як хочаце.
A ты, Старк?
Не жадаеш адчуць унутры сябе штосьці чорнае і гарачае?
Гэта прапанова?
Не.
Тады, можа, кавы?
Старк?
Так, сэр.
Чаму вы не на мастку?
Вы не супраць, калі я спачатку апрануся?
Наогул, лейтэнант, — так, супраць.
Варушыцеся, людзі! У нас шмат працы!
Так, Дэні, паехалі! З Днём нараджэння!
Згуляй у коніка, мамачка! Згуляй у коніка!
Гэй, ніякіх мячоў дома!
Гэта ж ты лавіць не ўмееш.
Гэй, папрасі прабачэння!
Прабач, матуля Мядзведзіца.
Ну добра...
Пітэрс.
Так, сэр.
Я спрабаваў знайсці вам замену,
але за такі кароткі час гэта было немагчыма.
Прашу прабачэння.
Я паразмаўляла з былым. Ён возьме Дэні на Каляды,
а я забяру яго на лета, так што...
Усё ў парадку.
Сміці!
Выбачаюся, спадарства.
Прыблізна праз 2 гадзіны 23 хвіліны
мы прыбудзем на арбіту Нептуна. Вялікі вам дзякуй.
О-о! Выдатна!
Усе сістэмы ў норме. Поўны парадак.
USAС ведае аб нашым месцазнаходжанні?
Так, сэр.
Так, народ, слухайце.
Ды-Джэй.
Як вам вядома, у нашай камандзе папаўненне.
Доктар Уір, можа, далучыцеся да нас?
Па гадзіннікавай стрэлцы: гэта мой намеснік, лейтэнант Старк.
Містар Джасцін, тэхнік.
Вунь той забаўны астранаўт — містар Купер.
Што канкрэтна ты робіш на гэтым караблі, Куп?
Слухайце, док. Я ваш найлепшы сябар, ясна?
Я ратую жыцці і разбіваю сэрцы.
Ён выратавальнік.
Гэта Пітэрс, лекарка, і мой пілот містар Сміт.
Вунь тая змрочная пыса ў куце —
Ды-Джэй.
Траўма.
Ну добра, добра.
Раз мы зараз усё знаёмыя... Капітан, у мяне пытанне.
Нахалеру нам у такую далеч?
Можа, добры доктар будзе ласкавы і раскажа нам.
Дзякуй.
Па-першае, я б хацеў выказаць сваю ўдзячнасць за тое, што я.
Не сумняваюся, што
вы ўдзячны знаходзіцца тут, але вы мусіце разумець, што ў нас іншае меркаванне.
Нас вырвалі з заслужанага водпуску і адправілі да Нептуна.
Цяпер мы за тры мільярды кіламетраў ад бліжэйшага паселішча.
Калі ў апошні раз USAС ладзілі выратавальную аперацыю ў такой далечыні,
мы страцілі абодва караблі. Таму будзьце ласкавыя...
Вядома. Што ж...
Усё, што я зараз вам раскажу, AНБ класіфікуе як цалкам сакрэтную інфармацыю.
USAС перахапілі радыёперадачу
з сыходзячай арбіты поруч з Нептунам.
Крыніца гэтай перадачы была вызначана як...
«Гарызонт падзей».
Так, для пачатку — гэта поўная лухта.
Капітан, і вы вырвалі мяне з водпуску...
Вялікі дзякуй.
Сміці, сядзь.
Купер — на месца.
Няхай чалавек дагаворыць.
Пра «Гарызонт падзей» грамадскасці было вядома,
што гэта быў даследчы карабель,
рэактар якога пайшоў уразнос, у выніку чаго карабель выбухнуў.
Усё гэта няпраўда.
«Гарызонт падзей» быў кульмінацыяй сакрэтнага ўрадавага праекта
па стварэнні касмічнага карабля, здольнага лётаць хутчэй за хуткасць святла.
Я не... Прабачце. Вы ж разумееце, што гэта немагчыма?
Гэта супярэчыць тэорыі рэлятыўнасці.
Рэлятыўнасць, так. Нам не парушыць законы тэорыі рэлятыўнасці.
Але іх можна абысці.
Насамрэч ён не ляціць хутчэй за святло. Ён стварае прасторавы партал,
які дазваляе яму імгненна пераскочыць
з аднаго пункту Сусвету ў іншы.
Як?
Ну, гэта цяжка растлумачыць... Гэта ўсё матэматыка...
А вы паспрабуйце, доктар.
Добра. Што ж, словамі дылетанта,
мы выкарыстоўваем кручэнне магнітных палёў,
каб сфакусаваць вузкі прамень гравітонаў. Яны ў сваю чаргу,
згодна з тэнзарнай дынамікай Вэйля,
згортваюць прастору-час, пакуль яго крывізна не стане бясконцай, і выйдзе сінгулярнасць. Сінгулярнасць...
Словамі дылетанта.
У сраку словы дылетанта. Па-англійску вы размаўляеце?
Уявіце на хвілінку, што гэты аркуш паперы...
Прабачце, гэта — Ванэса, і яна мая.
Гэты прывабны ліст паперы ўяўляе сабой прастору-час,
а вам трэба патрапіць з пункту «A» адсюль
да пункту «Б» тут.
No comments yet. Be the first to leave one.