200 baris pertama.
- Шчаслівага Раства! - Шчаслівага Раства!
Горад Готэм — праз 33 гады
Пінгвін з'явіўся! Чалавек ці міф?
Хто ён? Сённяшні выпуск. Чарговае з'яўленне пінгвіна.
Чарговае з'яўленне пінгвіна! Паглядзіце!
Чалавек-пенгвін жыве ў готэмскай каналізацыі! Прачытайце ўсё пра яго апошняе з'яўленне!
Жыхары Готэма, прашу вашай увагі.
Надыйшоў час запаліць святочную ялінку.
Як вам такое?
Напалову чалавек, напалову пінгвін! Проста жах!
Дазнайцеся ўсё ўсяго за 50 цэнтаў! Давайце!
Прачытайце пра жах, які хаваецца пад нашымі нагамі!
Прачытайце пра яго!
Страчанае звяно між чалавекам і птушкай.
Дарагі мой хлопчык...
Часам можна чытаць такую лухту для забавы.
Але звычайна гэта марнаванне часу.
Як скажаце. Сённяшні выпуск! «Пінгвін: чалавек ці міф?»
«The Globe»! Купляйце! Па 25 цэнтаў!
Ну, спадзяюся...
Нам пашчасціць і ў Готэме будзе першае шчаслівае Раство за доўгі час.
Мне нават сорамна ў час Раства згадваць пра новую электрастанцыю.
Але калі мы хочам рухацца далей, трэба гэта і рабіць. Мне патрэбны дазволы,
падатковыя стымулы і іншую надакучлівую лухту.
Электрастанцыя?
Нашы даследаванні паказваюць, што нам хопіць энергіі да наступнага стагоддзя.
Вашы аналітыкі прадказваюць рост на 1% штогод. Гэта не рост, гэта драбяза.
Уявіце...
Горад Готэм
будучыні, што ззяе, як зорнае неба,
але мігціць, уключаючыся і выключаючыся,
праз нястачу энергіі.
Калі шчыра,
мне ад гэтага сорамна, спадар мэр.
Выбачайце, але ўсе планы мусяць падавацца на разгляд камісіі праз адпаведныя службы.
У мяне ёсць прапанова.
Ну...
Хутчэй гэта нават пытанне.
Прабачце, мы яшчэ не навучылі міс Кайл належным манерам.
Але ў яе абарону скажу,
што каву яна гатуе шыкоўную.
Тата.
Спадар мэр. Час спусціцца і цешыць масы.
«Хутчэй гэта нават пытанне».
Корн-дог ты дурны.
Корн-дог, корн-дог.
Я маю ўжо дастаткова подпісаў, каб гарантаваць адкліканне.
Гэта не пагроза, проста лічбы.
Магчыма. Але ў вас зусім няма платформы. І, халера, дакладна няма кандыдата.
Дзякуй вам, шаноўнае спадарства.
Мы ў мэрыі шчыра зычым кожнаму з вас
шчаслівых свят.
Сёння з намі чалавек, які не патрабуе прадстаўлёння, столькі ён даў нашаму гораду.
Прашу, вітайце ўласнага Санта Клаўса Готэма — Макса Шрэка.
Забраць кантракты з аддзелу персаналу і...
Забраць хімчістку, купіць ручнікі...
Халера!
Я забыў прамову.
Нагадай мне аддаць належнае гэтай як яе там.
Санта Клаўс?
Баюся, што не.
Я проста дурань, якому пашчасціла.
Але не дакарайце мяне, калі я хачу падарыць нешта ў адказ.
Маё адзінае жаданне — дарыць больш, чым гэтая...
Каштоўная драбяза.
Я хацеў бы падарыць мір усяму свету
і неабмежаваную любоў,
перавязаную вялікім бантам.
Але ж ты можаш.
І ты так і зробіш.
Шчаслівага Раства.
Выдатная ідэя.
Не мая.
Чаго чакаеш? Сігнал!
Нам трэба галоўны! Той, хто ўсім тут кіруе!
Чаго вы хочаце?
Не цябе!
Шрэка!
Вам прыйдзецца прайсці праз мяне.
Бяжы, тата! Ратуйся!
Тата, бяжы!
Забі зяпу!
Яшчэ крок, Чалавек-кажан, і я...
Прамазаў.
Той самы Бэтмэн.
Ці проста лепш «Бэтмэн»?
Як пажадаеш, вядома.
Ну, гэта было...
Дужа хутка.
Як з усімі мужчынамі ў маім жыцці.
Якімі мужчынамі?
Ну...
Застаўся, лічы, толькі ты. Але табе трэба лячыцца.
Дзякуй, што ўратаваў нас, Бэтмэн. Цыркавая банда вярнулася.
Паглядзім.
Яны ледзь не выкралі нашага Макса Шрэка.
А куды дзеўся гэты нясцерпны сучы сын?
Вітаю!
Думаю, ты хочаш сказаць...
«Насамрэч гэта ўсё проста дрэнны сон».
А ты дома ў ложку...
Напампаваны лекамі, ляжыш адпачываеш...
Паміраючы ад канцэрагенаў, якія сам і вывергнуў, пакуль усё жыццё гнаўся за нажывай.
Трагічная іронія...
Ці паэтычнае правасуддзе?
Як лічыш?
Божухна, гэта праўда.
Чалавек-пінгвін у каналізацыі.
Як бы дзіўна ні гучала, Макс,
у нас з табой ёсць нешта агульнае:
нас абодвух лічаць за монстраў.
Але чамусьці
ты высокапаважаны монстр,
ну а я на дадзены момант
не!
Калі шчыра, мне здаецца, што гэта паклёп. Я бізнесмен.
Жорсткі, так.
Хітры, няхай. Але гэта не робіць мяне монстрам.
Як табе не сорамна, Макс!
Я ж усё пра цябе ведаю.
Што ты хаваеш — я знаходжу.
Што ты змываеш ва ўнітаз,
я кладу на стол. Уяўляеш карціну?
Гэта мусіць мяне загіпнатызаваць?
Не, проста выклікаць галаўны боль.
Тады не працуе.
Дзіця ты вялікае!
Гэта халастыя.
Думаеш, я б рабіў гэта ўсё, толькі каб цябе забіць?
Не, Макс.
У мяне зусім іншая мэта.
Я гатовы, Макс.
Я зашмат часу прабыў тут, унізе.
Настаў час мне ўзняцца,
зноў з'явіцца
з тваёй дапамогай,
з тваімі ведамі,.
з тваёй кемлівасцю.
Ведаеш, я ж не нарадзіўся ў каналізацыі.
Я паходжу з такіх,
як ты.
І, як і ты, я жадаю павагі!
Прызнання маёй людской прыроды.
Але больш за ўсё
я хачу дазнацца хто я.
Я знайду сваіх бацькоў
і дазнаюся сваё людское імя.
Такія простыя рэчы, якія добрыя людзі Готэма прымаюць за належнае!
А
менавіта чаму я мушу табе памагчы?
Ну...
Пачнём.
Паглядзім, што тут у нас.
Таксічныя адкіды...
З вашай «чыстай» тэкстыльнай фабрыкі.
Тут побач цэлая лагуна з гэтай гідоты.
Яна магла ўзяцца адкуль заўгодна.
А што наконт дакументаў, па якіх палова пажаранебяспечных дамоў Готэме належыць вам?
Калі такія дакументы і існуюць,
яны не з'яўляюцца прызнаннем віны.
Тым больш, я б прасачыў, каб іх прапусцілі праз шрэдар.
Добрая ідэя.
Але тут усё вырашаецца вялікай колькасцю скотчу і драбком цярпення.
Даречы...
як там Фрэд Аткінс, твой стары партнёр?
Фрэд?
Фрэд зараз...
Думаю, ён сышоў у адпачынак. З ім усё добра.
Выдатна.
Вітаю, Макс. Памятаеш мяне? Я Фрэдава рука!
Не хочаце павітацца з іншымі часткамі цела?
Макс, памятай...
...ты зліваеш, я лаўлю.
Ведаеце што, містар Пінгвін, сэр?
Я думаю, што...
Я мог бы арганізаваць для вас святочнае вяртанне.
І калі мы абодва вернемся дадому, мы зможам дапамагчы адзін аднаму.
Вы не пашкадуеце, містар Шрэк.
Дарагі, я дома!
Забыла, я ж не замужам.
Міс Кіці.
Вяртаешся са сваіх сексуальных вандровак, пра якія адмаўляецеся расказваць?
Не тое каб я хацела соваць нос у твае справы.
Пі сваю вячэру.
Што?
Як можна быць настолькі вартай жалю?
Так, я магу выглядаць вартай жалю, але я працоўная дзяўчына.
Я мушу плаціць за кватэру. Можа, было б прасцей, калі б ты таксама скідвалася.
Сэліна, дарагая, гэта твая маці. Званю, каб проста павітацца.
Вядома, але...
Але я расчаравана тым, што ты не прыедзеш дамоў на Каляды.
Я хачу абмеркаваць, чаму ты вырашаеш марнець у Готэме
на пасадзе сціплай сакратаркі.
Дробнай памочніцы.
Селіна, што тычыцца нашага каляднага адпачынку...
Я паеду адзін. Доктар Шоў кажа, што я павінен быць незалежнай асобай, а не прыдаткам.
Ну і прыдатак!
З аўтаадказчыкам Сэліны Кайл вечарынка ніколі не канчаецца.
Трэба было паддацца яму ў апошняй гульні ў ракетбол.
Вітаем, Сэліна Кайл.
No comments yet. Be the first to leave one.