200 baris pertama.
Лета 1945...
Праз тры з паловай гады пасля пачатку вайны паміж Японіяй і Амерыкай
Нягледзячы на першапачатковыя поспехі, японцы ўбачылі, што пачынаюць здаваць пазіцыі
Амерыканцы перабраліся праз Ціхі акіян і пачалі ціснуць Японію.
Флот і вайсковыя сілы Японскай Імперыі
былі нейтралізаваныя.
Дзякуючы базам на выспах, якія кантралявала Амерыка,
іхнія Б-29, "Лётаючыя крэапсці", маглі атакаваць Японію ў кожны момант.
Сістэматычная бамбардзіроўка вялася супраць вялікіх гарадоў і індустрыальных цэнтраў.
Страты сярод мясцовых жыхароў і агульныя разбурэнні
былі невымяральнымі.
Тым часам у Амерыцы...
Робэрт Апэнгаймэр з іншымі навукоўцамі...
праводзілі гады над патаемнай працай...
па стварэнні новага віда бомбы. І нарэшце дабіляся ў гэтым поспеху.
Але пра іх дасягненне пакуль было невядома ў свеце...
І дакладна невядома яшчэ ў Хірасіме... летам 1945.
Усё чыста!
Ворагаў няма!
Усё чыста!
Усё чыста!
Ну, хадзем!
-Я хачу есці. -Я таксама.
Але перад гэтым трэба нешта зрабіць.
Тата, пшаніца ўжо гатовая да ўборкі?
Хутчэй бы ўжо! Я з'ем хлеба больш за ўсіх!
Хлеб і хлеб і хлеб!
Буду есці пакуль не лопну!
Ген.
Сіндзі.
Паглядзіце, хлопцы. Жыццё ў зямлі нараджаецца ў найхаладнейшую пару
Дажджы амываюць яе, Вятры абдуваюць яе
людзі топчуць яе сваімі нагамі
Але пшаніца ўсё адно дае карані і рассце, выжывае
Шмат у чым, пшаніца можа паказаць нам свой прыклад!
Праўда?
Досыць ужо гэтых дзівацкіх казак.
Досыць?!
Кія!
БАСАНОГІ ГЕН
Для маёй маці і мяне гэта вялікі гонар,
што вы прыйшлі сюды, каб пажадаць мне ў дачы падчас маёй службы імператару.
Мужна змагайся, Аяма-кун! Банзай!
Да арміі я хутка далучуся.
Грымяць металёвыя місы ў торбе
У катле маім драбніцы рысу.
старога рысу, праедзенага жукамі...
Хачу есці!
Так есці хачу!
З'еў бы цэлую казу!
Калі атрымаеце, можаце лічыць гэты дзень для сябе шчаслівым
Сёння ў супе нават рыс!
Глядзі!
Я ўжо тыднямі столькі рысу не бачыў!
Тата, можа і мы атрымаем трохі супу таксама?
Прабачце, хлопцы. Не сёння. У нас сконьчыліся талоны.
Будзем больш цярплівымі
- Мы хочам есці. - Вельмі моцна.
Пайшоў адсюль!!
Чаму вы лічыце, што можна ўлазіць у чаргу?
- Чакайце сваёй чаргі, або я... - Або што?
Хто надаў табе правы распараджацца супам, га?
Ды як вы пасмелі?!
Зрабіце яго!
Ці гэта не жудасна, тата?
Дарослыя людзі б'юцца за місу супу!
Мо ён так і на рыбу заробіць?
Мама, мы дома!
Ты сумавала?
Што ёсць паесці? Я страшэнна галодны!
Нешта мусіць быць. Паглядзім...
Ты нешта там прыхавала, праўда?
- Салодкая бульба! - Чакай, Сіндзі. А падзяліцца?
- Не! - Вяртайся!
Яна не твая!
Не, ты столькі не з'еш!
Вярні! Я не жартую!
- Не! Не! Не! - Сіндзі!
Што ты пра сябе думаеш, маляўка?
- Хадзі сюды! - Не, адстань!
Досыць ужо. Стой!
Трэба дзяліцца, ты ведаеш гэта!
- Аддай мне! - Не аддам!
Сіндзі, ты такі...
Ты пашкадуеш пра гэта!
Усё, аддай!
- Суцішцеся абодва! - Аддай, Эйка!
Вы ж ведалі, што гэтая бульба была для мамы.
- Чаму для яе? - Чаму тады яна нам аддала!
Каб зрабіць вам прыемнае.
Маме трэба добра есці перад тым як малыш нарадзіцца.
Калі вы з'ядзіце бульбу, дзіця можа памерці!
Вы ўсё яшчэ хочаце яе з'есці?
Эйка, не трэба, усё добра.
Аддай братам.
Але, мама, так нельга! Дзіцяці яна патрэбна больш, чым ім!
Бяры ты! З'еш дзеля дзіця, калі ласка
Супакойцеся! Пазней і вы сваё атрымаеце!
Ведаеш, мілы, гэта так жахліва... Глядзець, як дзеці галадаюць
І што яшчэ горш, ежу з кожным днём набыць усё складаней...
Нават калі мець грошы...
Нам проста трэба быць цярплівымі.
- Ах! - Што?
Не хвалюйся, проста дзіця рухаецца.
Яно піхнула мяне!
Ізноў? Ты ведаеш, што гэта значыць?
Дзіця здаровае і моцнае!
І мае характар!
З чаго вы смяецеся?
Дзіця рухаецца. Хоча выйсці вонкі.
Рухаецца? Але як? Яно ж яшчэ ненароджанае.
Зноўку рухаецца!
Як весела!
Ведаецце што? Я думаю, гэта хлопчык!
Пакуль не народзіцца, сказаць нельга...
Ужо не магу чакаць!
Ты проста хочаш яшчэ аднаго малодшага брата, каб камандаваць?
Але так не будзе!
Калі гэта хлопчык, ён будзе ўжо маім малодшым братам!
Уяўляю сабе, чаму яго навучыць такі камандзір
Нават страшна стае...
Бачыш! Які з цябе прыклад?!
Не, я не буду, я проста жартаваў!
Праўда?
Я ўпэўненая, што для будучага дзіцяці ты станеш выдатным старэйшым братом
Калі ён з'явіцца?
Давай хутчэй брацік! Паспяшайся!
Ген, Сіндзі! Падымайцеся!
Паветраная трывога!
Хутчэй у сховішча!
Бяжым у сховішча! Эйка, будзі братоў!
Ізноў?
Уставай, Ген! Трэба ісці!
Будзі Сіндзі! Хутка!
Пакінь гэта мне, Эйка!
Сіндзі, час снедаць!
Лакшана! Так шмат лакшыны!!
Лакшына? Дзе?
Гэй, чаму? Талерка пустая?
Ты ўжо ўсё з'еў!
Дурань!
Ты мусіў падзяліцца!
Адстань!
Падзяліцца чым?
Лакшынай!
Што вы вырабляеце?
Не ведаю...
Хутчэй, Ген!
Хочаш, каб бомба табе на галаву ўпала?
Мама, не хвалюйся, гэта проста шпіёнскі самалёт.
Ён не будзе скідваць бомбы, мы яму не цікавыя.
Адкуль ты можаш ведаць?
Забыў пра дзяцей з 400 блоку, якіх застрэлілі?
Токіё, Ёкагама, Нагоя, Осака...
Яны зруйнавалі столькі буйных гарадоў.
Гэта вельмі сур'ёзна, Ген. Няможна да вайны так ставіцца!
Я толькі аднаго не разумею.
Як ты і сказала, усе буйныя гарады зруйнавалі, але толькі не Хірасіму...
Выходзьце! Вораг адляцеў!
Ну, я ж казаў!
Усё чыста! Вяртайцеся па дамам
Я ведаў, што гэта проста шпіён!
І трэба было з-за гэтага прачынацца і падымацца з ложка?
Усе жывыя і здаровыя!
Мама, усё добра? Гэта дзіця?
Кімеі, што здарылася?
Проста невялікая слабасць...
- Кімеі! - Мама!
Хлопцы, паклікайце лекара!
Зараз.
Эйка, падрыхтуй ложак! - Так, тата
Кімэі, пацярпі крыху!
Трымайся, Кімэі! Доктар хутка будзе
Ген, мама памірае?
Яна памірае, так?
Замкніся, Сіндзі!
Не памірае яна!
Прачніцеся, Доктар! Прачніцеся
Нашай маме патрэбна дапамога!
Хутчэй! Гэта вельмі важна!
У ейным жывоціку маленькі брацік!
Цішэй, хлопцы, цішэй
Бо так я магу атрымаць інфаркт хутчэй, чым дабяруся.
Трэба было падумаць пра гэта перад тым, як набіраць вагу!
Нашай маме кепска, калі вы ёй не дапаможаце, то пашкадуеце!
Як яна, доктар?
Яна пакутуе з-за недаядання.
Ёй трэба добра паесці, і сілы вернуцца.
І з ёй усё будзе добра.
Вядома, сказаць гэта прасцей, чым зрабіць.
Цяпер нікому не хапае ані ежы, ані лекаў... Мне шкада
Гэта сур'ёзна, мы мусім нешта зрабіць.
Так, трэба нешта зрабіць!
Што такое, Эйка? Што здарылася?
У нас зусім не засталося рысу, тата...
І грошаў купіць яго таксама няма...
Не хвалюйся, усё абыйдзецца. Мы адшукаем грошы.
Трэба проста сабрацца і сконьчыць працу.
Тады мы, магчыма, зможам атрымаць трохі...
Эйка, ты не мусіш гэта рабіць! Табе патрэбныя сілы
No comments yet. Be the first to leave one.