ആദ്യത്തെ 200 വരികൾ.
Сёмая пячатка (1957)
Сёмая пячатка
фільм Інгмара Бергмана
«І калі Ён зняў сёмую пячатку,
моўча паўстала на небе як бы на паўгадзіны.
І ўгледзеў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам;
і дадзена ім сем трубаў».
Хто ты такі?
Я Смерць.
Ты прыйшоў па мяне?
Я ўжо доўга быў побач.
Ведаю.
І ты гатовы?
Мая плоць баіцца, але сам я — не.
Пачакай крыху.
Усе вы так кажаце. Але я адтэрміновак не даю.
Ты ж гуляеш у шахматы?
Адкуль ты ведаеш?
Бачыў на карцінах.
Так, насамрэч я даволі ўмелы гулец.
Але не лепшы за мяне.
Нашто табе гуляць са мной?
Ёсць прычыны.
Як скажаш.
Пакуль я ад цябе абараняюся, буду жыць.
А калі перамагу, ты мяне адпускаеш.
Табе чорныя!
Гэта мне пасуе.
Ходзяць чуткі пра благія прадвесці і іншыя жахі.
Два кані з'елі адзін аднаго...
Магілы расчыніліся, і навокал валяліся косткі.
У нябёсах бачылі адразу чатыры сонцы.
Дзе тут бліжэйшая карчма?
Ён паказаў табе шлях?
Не зусім.
Што ён сказаў?
Анічога.
Ён быў нямы?
Не, мілорд.
Ён быў надзвычай красамоўны.
Праўда?
Вядома ж.
Але вельмі змрочны.
Добрай раніцы.
Ужо паснедаў?
Шкада, што я траву не магу есці.
Можа, навучыш мяне?
Цяжка нам даводзіцца.
Людзі тут не цікавяцца мастацтвам.
Мія! Прачынайся, Мія! Я такое бачыў!..
Што здарылася?
У мяне... У мяне было бачанне. Самае сапраўднае бачанне!
Зноў твае бачанні...
Я яе сапраўды бачыў.
Каго?
Дзеву Марыю.
Ты яе сапраўды бачыў?
Я мог нават да яе дакрануцца.
На ёй была залатая карона і блакітная сукня.
Яна трымала Дзіця Божае, вучыла Яго хадзіць.
Калі яна мяне пабачыла, яна ўсміхнулася.
На мае вочы навярнуліся слёзы.
І калі я іх выцер, яна знікла.
І тады моўча паўстала
і на небе, і на зямлі.
Ну ты і фантазёр.
Так, ведаю, ты мне не верыш. Але гэта праўда.
Гэта не звычайная рэальнасць, а нешта... Зусім іншае.
Гэта як той раз, калі ты бачыў чорта, які колы нашага воза фарбаваў у чырвоны,
карыстаючыся хвастом замест пэндзля.
Нашто ты ўвесь час гэта мне згадваеш?
І пад пазногцямі ў цябе была чырвоная фарба.
Ладна, гэта я сапраўды прыдумаў. Але толькі для таго, каб ты паверыла ў мае іншыя бачанні.
Глядзі каб цябе так за блазнаватага не прынялі.
Бо ты насамрэч не такі. Прынамсі, пакуль што.
Я не вінаваты ў тым, што чую галасы.
І ў тым, што бачу Дзеву Марыю. І ў тым, што я падабаюся анёлам і д'яблам.
Я ж вам абодвум ужо купу разоў казаў...
Па раніцах мне асабліва патрэбен сон!
Колькі ні прашу, нічога не дапамагае. Забіце нарэшце зяпы!
Спадзяюся, Мікаэль будзе шчаслівейшым за нас.
Ён будзе вялікім акрабатам.
Або жанглёрам, здольным на немагчымыя трукі.
Якія яшчэ трукі?
Ён прымусіць мяч павіснуць у паветры.
Гэта ж немагчыма.
Для нас, вядома ж, так. А для яго — магчыма.
Які ж ты фантазёр!
Я напісаў песню. Проста цудоўную. Не хочаш яе паслухаць?
Хочаш паслухаць, га?
Вядома. Мне вельмі цікава.
Мія? Ты заснула?
Гэта была дужа прыгожая песня.
Гэта яшчэ не ўсё.
Я зразумела, але я яшчэ пасплю. Дасвяваеш яе потым.
А ты ўсё спіш і спіш.
Ну што гэта за акцёрская маска?
Святары добра плацяць, толькі таму і граю.
Будзеш граць Смерць?
Буду пужаць прыстойных людзей.
Калі мы выступаем?
На фестывалі святых у Элсіноры.
Будзем граць на праступках царквы.
Лепш бы згралі нешта непрыстойнае. Людзі такое любяць.
Кажуць, насоўваецца чума.
Святары нажываюцца на раптоўных смерцях і маральных пачуццях.
А каго мы граць будзем?
Такі дурань, як ты, зможа зграць Чалавечую душу.
Не найлепшая роля.
А ў цябе ёсць выбар? Кіраўнік трупы я.
«Жыццё тваё, нікчэмны дурань,
ужо вісіць на валаску.
Кароткая твая часіна».
Хіба ў такой масцы можна дзяўчыне спадабацца?
Хто знае...
Ёф.
Што такое?
Сядзі спакойна і нічога не кажы.
Я маўклівы, як магіла.
Я кахаю цябе.
Што гэта ты малюеш?
Танец Смерці.
Гэта Смерць?
Так, танцуе з імі ўсімі.
Нашто маляваць такую лухту?
Каб нагадваць людзям, што яны памруць.
Гэта іх не дужа парадуе.
А нашто іх толькі радаваць, халера?
Чаму б іх крыху на напалохаць?
Яны проста не будуць глядзець.
О, яшчэ як будуць.
Чэрап куды цікавейшы за аголеную жанчыну.
Калі ты іх напалохаеш...
Яны пачнуць задумвацца.
А як задумаюцца...
То напалохаюцца
І пабягуць напрамкі да святароў.
Гэта ўжо не мая справа.
Твая справа маляваць.
Я малюю рэчы, як яны ёсць. А людзі хай робяць, што хочуць.
Ты так выклічаш гнеў прававерных.
Ну, тады намалюю штосьці радаснае.
Кожнаму хочацца жыць.
Пакуль іх не схопіць чума.
Чума? Гучыць жахліва.
Табе варта паглядзець на язвы ў глытках тых, хто захварэў.
На іхныя ссохлыя целы, на іхныя канцавіны. Да іх і дакрануцца страшна.
Гучыць агідна.
Так, сапраўды агідна.
Яны спрабуюць адарваць язвы са сваёй плоці.
Кусаюць самім сабе рукі,
разрываюць уласныя вены
і крычаць на ўсю ваколіцу.
Страшна?
Мне? Ты мяне не ведаеш.
А тут што за лухта?
Дзіўна, што бедалагі лічаць, што гэты мор — Боскае пакаранне.
Натоўпы «грэшнікаў» бадзяюцца па зямлі, лупцуючы сябе і іншых,
каб задаволіць Пана Бога.
Яны сябе лупцуюць?
Так. Відовішча жахлівае.
Калі бачыш іх, лепш за ўсё збегчы і схавацца.
У цябе ёсць джын? Увесь дзень толькі ваду і п'ю.
Я сасмаг, бы вярблюд у пустыні.
Відаць, я ўсё ж крыху цябе напужаў.
Хачу прызнацца табе з усёй шчырасцю,
але ў сэрцы маім пустэча.
І тую ж пустэчу я бачу ў люстры,
калі яно павернута на мой твар.
Я гляджу на сябе ў ім,
і мной апаноўваюць жах і агіда.
Мая абыякавасць да людзей ужо адасобіла мяне ад грамадства.
Цяпер я жыву ў свеце прывідаў.
Я вязень уласных мараў.
Але паміраць ты не хочаш.
Не. Хачу.
Дык чаго ж ты чакаеш?
Я хачу ведаць.
Ты хочаш гарантый.
Называй гэта як хочаш.
Чаму ж так цяжка спасцігнуць Бога праз нашыя пачуцці?
Чаму Ён заўжды хаваецца за туманам метафарычных абяцанняў і нябачаных цудаў?
Як нам быць вернікамі, калі мы не верым самім сабе?
Што будзе з намі? Тымі, хто хоча верыць, але не можа?
А што з тымі, хто не можа і не хоча паверыць?
Чаму я не магу забіць у сабе гэтага Бога?
Чаму Ён жыве ўва мне ў гэтым вартым жалю стане, хоць я і хачу выгнаць Яго з сэрца.
Чаму ад Яго — імітацыі рэальнасці — я не магу пазбавіцца, нягледзячы ні на што?
Ты мяне чуеш?
Я чую цябе.
Я хачу ведаў.
Не веры, не дапушчэнняў, а ведаў.
Я хачу, каб Бог працягнуў мне руку,
паказаў твар, пагаварыў са мной.
Але Ён маўчыць.
Я клічу Яго ў цемры, але часам здаецца, быццам там нікога няма.
Магчыма, там сапраўды анікога.
Тады жыццё — проста бязглузды жах.
Нельга жыць перад тварам смерці,
ведаючы, што ўсё на свеце не вартае анічога.
No comments yet. Be the first to leave one.