ആദ്യത്തെ 200 വരികൾ.
Што адбываецца?
Сабраўся мыцца ўночы?
Не збіраюся.
Трасца.
Трэба адсюль выбірацца! Хутчэй, хадзем!
Дзе ты?
Дзе ты?
Тата!
Усё нармальна. Проста чарговы землятрус.
Я тут, з табой.
Я з табой.
Вось так.
Гадзіннік спыніўся на 1:17.
Потым адбылася яркая ўспышка святла,
а па ёй некалькі слабых штуршкоў.
Здаецца, зараз кастрычнік,
але я не ўпэўнены.
У мяне ўжо даўно няма календара.
Кожны дзень усё больш шэры за папярэдні.
Зараз холад, і ён толькі ўзмацняецца, пакуль наш свет павольна памірае.
Не выжыла ані жывёліны, расліны таксама згінулі.
Хутка ўпадуць усе дрэвы свету.
Дарогі запоўнены ўцекачамі з вазкамі
і ўзброенымі бандамі,
якія шукаюць паліва і ежу.
За апошні год адбыліся пажары, што даводзілі людзей да вар'яцтва.
Шмат выпадкаў канібалізму.
Канібалізм — гэта вялікі жах.
Больш за ўсё мяне хвалюе ежа. Заўжды ежа.
Ежа, і холад, і наш абутак.
Часам я расказваю хлопчыку старыя гісторыі пра храбрасць і справядлівасць,
хоць іх і складана ўспомніць.
Адзінае, што я ведаю, — гэтае дзіця — маё ўсё.
І калі ён не слова Божае, значыць, Бог нямы.
«…ты б мог прызямліцца на факел статуі Свабоды.
Калі б ты мог высоўваць язык, як хамелеон,
мог бы браць ежу з талеркі
без дапамогі рукі.
Але што б сказала твая маці?
Калі б твая галава была выцягнутая, як пад'ёмны кран,
ты б мусіў падымаць руку высока-высока,
каб пачухаць галаву.
Калі б ты меў зрок арла, мог бы заўважаць трусіка ў полі».
Давай паглядзім.
Тут можа нешта быць. Кукуруза, напрыклад.
Не.
Ежа ў іх скончылася.
Можа, у адрыне засталося насенне травы.
Сумнеўна.
Гэта не тое, што ты думаеш.
Яны здзейснілі суіцыд.
Чаму?
Ты ведаеш чаму.
Засталося два. Адзін табе, адзін мне.
Кладзеш яго ў рот і накіроўваеш уверх,
як я паказваў.
Ясна.
Вось так.
Не.
Потым спускаеш курок.
Зразумеў?
Усё добра?
Так.
Хочаш есці?
Дзякуй.
Хачу піць.
Піць? Вады?
Добра. Слухай.
Ты прыгажуня.
О, не.
Не.
Не, я не хачу гэтага.
Я гэтага не хачу.
Але трэба.
Не, я не хачу.
Што гэта будзе за жыццё?
Трэба тужыцца.
Не.
Давай,
тужся.
Хутчэй! Уставай!
Трэба бегчы. Давай. Не ўставай. Рухайся.
Тата... Тата...
Бяжым.
Абшукай тыя разваліны.
Халера.
Пра што ты толькі думаеш?
Агледзьце машыны наперадзе.
Прабяжыцеся між імі.
Бляха.
Не глядзі на іх. Глядзі на мяне.
Крыкнеш — ты труп.
Адкуль вы?
Якая розніца?
Адкуль вы?
У вас ёсць патроны для стрэльбаў?
Я ж сказаў не глядзець туды.
Што вы ясце?
Усё, што знойдзем.
Усё, што знойдзеце.
Ага.
Ты ж не будзеш страляць.
У цябе хіба дзве кулі. Калі не адна.
І яны ж пачуюць стрэл.
Магчыма. А ты ўжо не пачуеш.
Бо яна ўжо пройдзе праз твой чэрап і захрасне ў мазгах да таго, як ты пачуеш стрэл.
Каб пачуць, табе трэба будзе лобная доля
і штукі з назвамі накшталт верхні горбік і скроневая звіліна,
але ў цябе іх ужо не будзе, там будзе адзін суп.
Ты доктар?
Я ніхто.
У нас ёсць паранены. У даўгу не застанёмся.
Яшчэ раз на яго зірнеш — галаву прастрэлю.
Хлопчык з выгляду галодны. Хадземце да нас на грузавік.
Ежа ў нас ёсць.
Не трэба быць такім вылупкам.
Вам жа няма чаго есці.
Давай, хадзем.
Я нікуды не пайду.
Думаеш, я цябе не заб'ю?
Ты памыляешся.
Ведаеш, што я думаю?
Я думаю, ты гаўно курынае.
Ты ніколі ў жыцці не забіваў.
– Адкуль гэты гук? – Адтуль!
Хто страляе?
Давай, хутчэй.
– За дрэвамі! – Пайшлі!
– Двое туды. – Хутчэй!
– Рухаемся! – Здаецца, я яго бачу. Хадзем!
Вунь там!
Усё ў парадку. Я з табой.
Хадзем.
Я спрабую выглядаць, як звычайны вандроўны забойца,
але сэрца ідзе ў пяткі.
Калі задумваюся пра хлопчыка,
усё задаюся адным і тым жа пытаннем.
Ці зможаш ты гэта зрабіць,
калі прыйдзе час?
Усё добра?
Я не дапушчу, каб з табой нешта здарылася.
Я заўжды буду побач.
І я заб'ю кожнага, хто да цябе толькі дакранецца,
бо гэта мой абавязак.
Ты мусіш супакоіцца.
Цяпер мы мусім ісці.
Мы мусім знайсці вазок.
Давай.
Трымай рэвальвер.
Гэта ўсё, што ў нас засталося.
Трэба было даўно гэта зрабіць.
Калі ў нас было больш патронаў.
Нашто я толькі цябе паслухала?
Яны схопяць нас і заб'юць.
Мяне яны згвалцяць, а потым згвалцяць твайго сына,
а потым заб'юць нас і з'ядуць.
– Чаго б гэта ні каштавала… – Хопіць.
– Я казаў табе… – Хопіць!
Я зраблю што заўгодна. Што заўгодна.
Што напрыклад?
Нашто я толькі цябе пытаю?
Мне варта проста ўзяць і ўсадзіць усе гэтыя кулі сабе ў мазгаўню, пакінуўшы цябе ні з чым.
Вось што я зраблю.
Прашу, хопіць так казаць.
Маеш рацыю. Казаць ужо няма пра што.
У ноч, калі ён нарадзіўся, мне вырвалі сэрца.
Мы павінны. Мы ўсё перажывём.
Мы не здадзімся. Не здадзімся.
Я не хачу толькі выжываць.
Ты што, не разумееш?
Я не хачу.
Дазволь мне забраць яго са мной.
Не чапай яго.
Я б забрала яго, калі б не ты. Ты гэта ведаеш.
Паслухай сябе.
Ты быццам
вар'ятка.
Іншыя сем'і таксама так робяць.
Хадзем памыемся.
Паслухай,
нам трэба пагаварыць.
Той чалавек…
Засталося ўжо мала добрых людзей.
Трэба асцерагацца благіх хлопцаў. Нельга даць загасіць агмень
Які агмень?
Агмень унутры цябе.
Мы ўсё яшчэ добрыя хлопцы?
Так, мы ўсё яшчэ добрыя хлопцы.
Вядома ж.
І мы заўжды будзем добрымі?
Што б ні здарылася?
Заўсёды будзем.
Што гэта?
Гасцінец для цябе.
Пі.
Дужа смачна.
Пакаштуй.
Не, пі сам.
Я хачу, каб ты пакаштаваў.
Пузырысты.
No comments yet. Be the first to leave one.