The first 200 lines.
Сонечны дзень у Парыжы пачнецца пад гукі званоў Нотр Дам
І ловіцца рыба, і булка пячэцца пад гукі званоў Нотр Дам
Сьпеў вялікіх, магутны як бура,
Сьпеў маленькіх, лагодны бы псальм
І часам здаецца, што горада сэрца – званы,
...званы, што ў Нотр Дам
Чуеце? Ці-ж гэта не цудоўна?
Колькі адценьняў гуку, колькі непаўторных настрояў!
Усё таму, што яны звоняць не самі сабой!
– Сапраўды? – Канешне-ж, дурненькі!
Недзе там, на вяршыні змрочнай вежы жыве таямнічы званар.
– Хто ён такі? – Хто?
– Як ён выглядае? – Як?
– Як ён там апынуўся? – Як?
Ціха!
Клапін усё вам раскажа!
Слухайце казку, казку пра Чалавека...
...і Пачвару.
Усё пачалося ў змроку начным на рацэ ля Нотр Дам
Суціш яго!
– Нас пачуюць! – Ня плач, малое!
У чоўне таемна плылі цыганы па рацэ ля Нотр Дам
4 залатыя за бясьпечны праезд да Парыжа!
Але там іх чакала засада
Не ўявіць іхняй роспачы нам...
...перад тым, хто законы выконваў рукою цяжкой, як званы...
Судзьдзя Клод Фрало?!
...званы, што ў Нотр Дам
Kyrie eleison
Клод Фрало жадаў граху навек пазбавіць сьвет
Kyrie eleison
І заганы бачыў ён ва ўсіх, апроч сябе
Адвесьці гэтых чарвякоў у Палац справядлівасьці!
Гэй! Што ты там хаваеш?
Пэўна, крадзеныя рэчы. Адабраць іх у яе!
І яна пабегла!
Прытулку! Прашу, дайце прытулку!
Дзіця?
Пачвара!
Стой!
...ускрыкнуў архідыякан.
Гэта агідны дэман. Час вярнуць яго ў апраметную, зь якой ён выйшаў.
Бачыш, нявінную кроў ты праліў на прыступках Нотр Дам?
Віна не мая. Яна ўцякала ад закону, я перасьледаваў.
Ты-б і малое дзіця загубіў на прыступках Нотр Дам
– Мне няма ў чым каяцца! – Можаш верыць у гэта да скону
Можаш хлусіць сабе і людзям
Ды ня зможаш ўцякчы ці злачынства схаваць ад вачэй...
...вачэй сьвятыні Нотр Дам!
Kyrie eleison
Першы раз за ўсё жыцьцё ад гэтых змрочных слоў...
Kyrie eleison
...страх за ўласную душу апанаваў Фрало
– Што мне рабіць? – Паклапаціся аб дзіцяці.
– І гадуй яго, як сваё. – Што?!
Я мушу даглядаць гэтае брыдкае...
Добра.
– Але дазволь пакінуць яго ў тваім касьцёле. – Тут? Дзе яму жыць?
Дзе заўгодна.
Абы яго так, каб ніхто ня ведаў, утаіць
Напрыклад, на званьніцы.
Ці ведае хто шляхі Пана?
Нават зь цябе, агіднае стварэньне, можа быць...
...судзьдзю карысьць
І Фрало даў дзіцяці зьдзеклівае імя, якое азначае "няскладны" –
...Квазімода!
Паслухай загадку: ці зможаш жыць век на званьніцы Нотр Дам?
Хто з вас Пачвара, а хто – Чалавек?
Чутны сьпеў, сьпеў,
...сьпеў, сьпеў,
...сьпеў, сьпеў,
...сьпеў, сьпеў...
...званоў, што ў Нотр Дам!
Прывітаньне!
Што скажаш? Паляціш сёньня?
Сапраўды? Сёньня той дзень, што трэба.
Калі-б я мусіў ляцець, то выбраў-бы гэты дзень!
Сьвята дурняў!
Толькі падумай! Там жанглёры, музыка і танцы!
Ляці! Ніхто не хацеў-бы застацца тут навек.
Я думаў, яна тут і застанецца! Цяпер буду тыдзень плявацца пер'ем!
Усё таму, што ты сьпіш, разявіўшыся.
Га-га-га! А табой толькі манашак палохаць!
Здароў, Квазі! Чаго там цікавага? Бойка? Лупцоўка?
– Фестываль! – Няўжо сьвята дурняў?
– Ага. – Так-так! Мора віна, прорва сыроў!
Для мяне асалода – бачыць каларытныя сцэнкі ў выкананьні актораў-аматараў.
Мы тут – як гледачы на тэатральным балконе!
Толькі гледачы!
Глядзі, там мім!
– Эгей! Што здарылася? – Ня хочаш паглядзець на фестываль з намі?
– Не разумею. – Можа, яму млосна?
Не. Калі ён вытрываў 20 гадоў вашай балбатні,
...дык яго нішто ня возьме!
Але-ж раней Квазімода ня мог дачакацца сьвята дурняў!
Што за радасьць з забавы, да якой ніколі не далучысься?
Кыш! Прэч, груганы!
Ён не каменны, як мы.
Квазі, што здарылася? Раскажы ўсё цётачцы Лавэрн.
Няма настрою глядзець на сьвята, і толькі.
А ня хочаш пайсьці туды?
Вядома! Але мне там няма мейсца.
Я не такі... як усе.
О, Квазі, Квазі, Квазі...
Ізноў вы?! Я хачу пагаварыць з хлопцам, калі вы ня супраць!
Слухай, ты засядзеўся на званьніцы.
Як яшчэ патлумачыць? Намаляваць фрэску?
Як твае сябры і апекуны, вельмі раім табе пайсьці на сьвята.
– Мне? – Не, Папу. Табе, канешне-ж!
Ты адкрыеш для сябе шмат цікавага.
Віно, дзеўкі, сьпевы!
– Пакаштуеш вясковыя сыры! – Паловіш жабу ў вядры!
– Паслухаеш аўтэнтычны фольк! – Пагуляеш у абліванкі!
Павер старой глядачцы, Квазі, удзельнічаць цікавей, чым назіраць!
Калі будзеш толькі глядзець, застанесься на ўзбочыне жыцьця.
Бо ты-ж чалавек, складзены са скуры, валасоў і бруха.
Мы-ж толькі архітэктура. Праўда, Віктор?
Аднак-жа калі нас б'юць, хіба мы ня крышымся?
Калі нас намачыць, хіба мы не абрастаем мохам?
Квазі, апрані новыя штаны і кашулю, ды ідзі...
Дзякуй, але вы забылі пра адну акалічнасьць.
Якую?
Майго апекуна, Фрало.
– О... – І праўда...
Гм... Хоць ён і забараніў табе выходзіць зь вежы,
...але, можа, гэтым разам пусьціць?
Не. Да таго-ж ён трываць ня можа сьвята дурняў.
Ён разгневаецца, калі спытаць дазволу.
– Навошта пытаць? – О не!
– Ціхенька выйдзеш на вуліцу! – Толькі сёньня!
– Не, я не магу! – І непрыкметна вернесься!
Фрало і не заўважыць!
– А калі я яго сустрэну? – Лепей прасіць прабачэньня, чым дазволу!
– Але ён можа мяне пабачыць! – Ахініся плашчом, і ўсё!
Судзьдзя не даведаецца – віны ня будзе.
– Шчасьце ў няведаньні! – Хто-б казаў!
Ніхто не хацеў-бы застацца тут навек.
– Слушна! Я пайду! – Ура!
– Я апрануся па-сьвяточнаму! – Так!
– Я спушчуся па сходах! – Наперад!
Я распахну дзьверы і...
Добрай раніцы, Квазімода.
Д-добрай раніцы, пане.
Дарагі хлопец, зь кім ты гутарыў?
З маімі...
...сябрамі.
Так? А з чаго зробленыя твае сябры, Квазімода?
З каменю.
– Ці могуць камяні гаварыць? – Не, ня могуць.
Слушна. Ты кемлівы хлопец.
А цяпер – сьняданак.
Ці будзем сёньня паўтараць альфабэт?
О... Так, пане, калі ласка.
– Тады пачнем. "A"? – Агіда.
– "B"? – Блюзьнерства.
– "C"? – Цкаваньне.
– "D"? – Допыт.
– "E"? – Экзекуцыя!
– Добра! "F"? – Фестываль!
Даруй?
Ф, ф... Фанабэрыя!
– Ты сказаў "фестываль"? – Не!
Ты хочаш трапіць на сёлетні фестываль?
Гм, вы-ж бываеце там кожны год...
Я чыноўнік і таму мушу прысутнічаць!
Але я ня цешуся з таго, што бачу!
Злодзеі і махляры – чалавечае сьмецьце, сабранае ў бязглузды п'яны тлум.
Я не хацеў вас засмуціць.
Квазімода, як ты не разумееш?
Цябе, кінутага бессардэчнай маці,
...іншы на маім мейсцы ўтапіў-бы.
Гэтак ты дзякуеш таму, хто зьлітаваўся зь цябе і гадаваў як сына?
Даруйце, пане.
Ах, любы Квазімода... Ты не ўяўляеш, які гэты сьвет.
Але я ведаю. Добра ведаю...
Сьвет поўны зману, сьвет поўны здрады
Апроч мяне цябе ніхто не пашкадуе
Я – твой адзіны сябар
Толькі я цябе вучу, кармлю, гадую
Я табой не пагарджаю тут
Як мне бараніць цябе, калі пакінеш гэты кут?
Застанься тут...
Памятай мае словы, Квазімода.
– Твой твар крывы – Мой твар крывы...
– І сам ты брыдкі – І сам я брыдкі...
А гэты сьвет такіх заганаў не даруе
– Кажу табе ізноў... – Вы – мой адзіны сябар...
– Людзі ўбачуць у табе пачвару – Я – пачвара...
– Ты спазнаеш кпіны, зьдзек і бруд – Толькі пачвара...
Хочаш выставіць сябе на ганьбу і зьнявагу?
Застанься тут!
– Будзь верным мне – Я верны...
– Удзячным мне – Я ўдзячны...
Дык не вагайся...
Згаджайся...
– Застацца тут – Застацца тут...
Дзякуй за дабрыню, пане.
– Я вінаваты. – Я дарую табе.
Але не забывай, Квазімода... Тут твой прытулак.
Мой прытулак...
No comments yet. Be the first to leave one.