given

given (ギヴン)

Download Belarusian Subtitle

Specials

Release info

[HorribleSubs] Given [1-11 з 11]
A Commentary by JustPieceOfMeat
Перакладзена Anibel

Tags

other
Published on: 2020-05-31
Downloads: 25
Hearing Impaired: No

Belarusian subtitle preview

The first 131 lines.

Пераклаў Arciom адмыслова для AniBel

Я бачу адзін і той жа сон...

зноўку і зноўку.

Дзякуй за чаканне.

Дзесяцівагонны хуткасны экспрэс да Сіндзюку прыбывае на трэцюю платформу.

Гэй, глядзі.

Ого...

Хіба не крута?

Зноўку і зноўку...

Наступны прыпынак – Шын-Юрыгаока.

Хуткасны экспрэс да Сюндзюку выпраўляецца.

Калі ласка, адыдзіце ад дзвярэй.

Дзверы зачыняюцца.

Я не самотны...

Уэнояма, давай сходзім паесці?

Не. Я стаміўся.

Га...

А як наконт ў баскетбол?

Лепш схаджу паляжу.

Зноў?!

Хто ты?

Мяне завуць Уэнояма...

Слухай... Ды скажы ўжо што-небудзь!

Выкарыстоўвай словы, халера на цябе!

У цябе струны праржавелі! Праз гэта адна з іх і парвалася!

Замяні іх!

Навошта набыў сабе Гібсан, калі не можаш—

Га...

Гэта можна паправіць?

Га?

Гэта папраўляецца?

Вядома ж! І адсунься ўжо!

Праўда?

Зможаш хутка паправіць?

Ну... змагу...

А зараз зможаш?

Ну... Мабыць, не прама зараз.

Не ўзяў інструменты.

Можаш перастаць глядзець на мяне так, быццам праз парваную струну здарыўся канец свету?!

Цяпер я вінаватым пачуваюся, нібы даў табе надзею і тут жа разбіў яе на кавалкі!

Дай мне спакойна адпачыць, халера!

Радуйся! Расхвальвай мяне! І не забудзь заплаціць за струны!

Шчэ не!

Не лезь папярок бацькі ў пекла.

Гэй!

Прашу, навучы мяне граць.

Усё пачалося з гэтага акорда.

Але я паняцця не меў, што тады моцна біў прама па струнах ягонага сэрца.

Эм... Спачатку трэба настроіць...

Калі ўспамінаю зараз, то разумею, што тая сустрэча

прымусіла мой свет рухацца наперад на поўнай хуткасці.

Ш-што за лайно?!

Твае агідныя майткі патрапілі да маіх рэчаў,

так што твая мілая дарагая сястра вярнула іх табе, дурань.

Колькі разоў я табе казаў у дзверы грукаць?

Дарэчы, Рыцука... У цябе сёння рэпетыцыя з гуртом?

Я ўжо казаў, не суй свае праблемы са стасункамі ў мой гурт.

Ды і наогул, хіба Кадзі ўжо не кінуў цябе?

Не кідаў ён мяне!

Оў...

Пранцы на цябе, Яёй...

Я пачаў граць на гітары ў шостым класе,

калі бацька аддаў мне гітару, якой больш не карыстаўся.

Вядома ж, я не пачаў з ходу граць, як Том Ёрк ці Кіт Рычардс...

Гэй, гучыць херова.

Я ніколі не мог змірыцца, калі нешта атрымлівалася не так, як я хацеў.

Так я стаў апантаны музыкай.

Прыкладна ў гэты час я перайшоў у старшую школу.

Урэшце я змог граць так, як мне хацелася.

Але я не паспеў зразумець,

што чым больш прафесійна я граў,

тым хутчэй патухаў мой былы запал.

Раз ужо пачаў успамінаць,

здаецца, я таксама ледзь не плакаў з-за парванай струны,

бо падумаў, што зламаў сваю гітару...

І зноў мы сустрэліся, містар "Навучы мяне граць на гітары".

Я не буду. Не буду вучыць цябе, чуеш?

Гэй.

І я да смерці гатовы абараняць сваё месца для ляжання!

Уэнояма.

Дзякуй, што дапамог учора.

А, няма за што...

Вось.

Гэта ў знак падзякі.

Уэнояма.

Прашу, навучы мяне граць на гітары.

Сур'ёзна?

Не, мне не трэба тваіх грошай.

Тады...

Вазьмі вось гэта.

Чувак...

Паслухай...

Можаш спрабаваць мяне ўлагодзіць грашыма ці булкамі,

але гэта не адменіць таго, што я ніколі не вучыў кагосьці граць.

Паспрабуй сам навучыцца.

Альбо, можаш далучыцца да клуба лёгкай музыкі.

Паспрабуй зрабіць гурт з кімсьці адтуль.

Гурт?

Мне табе і слова "гурт" тлумачыць?!

Што з табой не так?

Ты ўсюды ходзіш з гітарай, не знаючы анічога аб ёй?

Гэй...

Гэй, не растрайвайся.

Я ж не казаў, што гэта штось благое...

Праўда?

Уэнояма.

Што?

Прашу, навучы мяне граць на гітары.

Гэй.

Хопіць мяне пераследваць.

Я ж сказаў, папрасі кагосьці іншага навучыць цябе граць.

Гэй.

Уэнояма.

Ну, эм...

Хто гэта?

Я нібы бяздомнага шчаня падабраў!

Што, прабач?

Я спрабаваў прагнаць яго, але так і не змог!

Ага...

Зусім не разумею, што ты хочаш сказаць.

Гэй! Праяві да Кадзі хоць троху павагі, халера!

Проста каб ты знаў, Кадзі з выгляду крыху страшны, але насамрэч ён добры хлопец!

Ён толькі выглядае страшным!

Вітаю. Прабачце, што позна. Га...

Што за?!

Гэй.

Гэта наш басіст, Харукі.

Басіст?

Эм... Ён адказны за частку рытм-секцыі ў гурце.

Гэй, што адбываецца?

Не знаю. Яго Уэнояма прывёў.

Comments

No comments yet. Be the first to leave one.

Keep it about this subtitle — sync, quality, typos.500 characters left