The first 103 lines.
Сто гадоў таму людзі маглі толькі мроіць пра палёты ў вышынях.
Ці мог уявіць нехта з тых, хто мроіў пра неба,
...што людзі, адарваўшыся ад зямлі,
...распачнуць у небе вайну, бо адчуюць сябе роўнымі Богу?
ПАРЫЎ
Гартман, ты пакідаеш сьлед. Зменьшы цягу.
Слухаю.
Гартман!
Кідай самалёт!
Не магу! Замок кабіны зацяўся!
Гэта капітан Рэйндарс.
Мяне атакуюць.
Адарвацца немагчыма.
Пакідаю самалёт.
Маё імя – Эргард фон Рэйндарс.
Жнівень 1944-га.
Пілот Люфтваффэ назіраў, як начное неба адбіваецца ў рацэ Мёнэ.
Я ўглядаўся ў зорнае сяйво і разумеў,
...што сёньня сьмерць прайшла зусім блізка.
Гэты абшар прастрэльваецца. Тут вы як мішэнь.
Вам трэба хутчэй выбірацца адсюль са сваім самалётам.
Гэта немагчыма...
Зьнішчальнік FW-190 A4, на якім я прайшоў афрыканскую кампанію...
...які стаў часткай майго жыцьця.
Што робіць ён тут, на нямецкай зямлі?
Нароўні з ангельскім Спітфаерам і японскім Зэро...
...ён стаў легендай авіяцыі.
Створаны для баёў у халодных вышынях Фоке-Вульф FW-190.
Як адкінутая рэліквія,
...мой самалёт, скончыўшы свой апошні палёт, ляжаў на зямлі.
Сёньня Бог захаваў маё жыцьцё, але тут...
...я стаяў як на краі долу.
Здавалася, Фоке-Вульф моўчкі дакараў таго...
...хто кінуў яго пад варожым агнём.
Мне не было чаго сказаць.
Замест таго, каб змагацца, ён уцёк.
Што гэта за пілот,
...які баіцца бою?
Хай ідзе ў пяхоту. Там яго навучаць ваяваць.
Я атрымаў спаўна.
Ужо не адважны пілот Люфтваффэ,
...а баязьлівец, які ўцёк з бою.
Я адчуваў, что было-б лепш...
...разьбіцца разам з Фоке-Вульфам.
Спітфаеры былі нада мною.
Здавалася, да іх можна дакрануцца.
Матор Спітфаера добра цягне на вышыні.
А Фоке-Вульф губляе перавагу пасьля 7 000 метраў.
Бліжэй да зямлі мы былі-б нароўні.
А так выйсьця не было.
Да таго-ж у цемры іх вёў радар, а я спадзяваўся толькі на зрок.
Для іх я быў як мішэнь.
Фоке-Вульф – найлепшы зьнішчальнік.
Не шукай у ім заганаў.
Я ведаю, што гэта выдатны самалёт.
Рэч у іншым.
Калі праціўнік атакуе...
...ноччу, на вялікай вышыні, Фоке-Вульф робіцца мішэньню.
Я ня ганю добры самалёт,
...але ў такіх умовах ён падобны да рыцара ў бітве на моры.
Досыць параўнаньняў. Вернемся да сапраўды важных рэчаў.
Што гэта?
Выпрабаваньне Фаў-2.
Рэактыўны самалёт?
Баявая ракета вялікага засягу.
Зброя будучыні. Яна зьменіць ход вайны.
Змрочная будучыня.
Ня будзе баёў твар у твар. Адно падступныя ўдары здалёк.
Мінулага ня вернеш.
Усё будзе інакш.
Ты зможаш загладзіць сваю правіну.
Навінка. Фоке-Вульф Ta 152 H-1.
Удасканалены зьнішчальнік.
Ён табе спадабаецца.
Толькі што дастаўлены з завода ў Брэмене.
Вышыня – да 12 500 метраў. Хуткасьць – да 760 км/г.
Адна 30 мм аўтаматычная гармата MK108 і дзьве MG151 па 20 мм.
Зь ім не параўнаецца ніякі іншы,
...дзякуючы новаму рухавіку.
Ён хутчэйшы за ангельскія зьнішчальнікі, якія цябе непакояць.
Гэтай ноччу паляціш на ім ў Пенэмюндэ.
Тваёй задачай будзе...
...ахова захопленага намі Б-17.
Ён даставіць у Пенэмюндэ груз.
Які?
Сакрэтны.
Твая задача – ахоўваць яго.
Вылет у 23.00.
Нікому аб гэтым ні слова. Ясна?
Праверце яшчэ раз.
Прафесар?
Прафесар Вафштэйн...
Рэйндарс...
Даўно вас ня бачыў. Як маецеся? Выглядаеце добра.
Але што...
Чакаем вылету ў Пенэмюндэ.
Чуў, што вы будзеце ахоўваць нас. Калі так, мы ў бясьпецы.
Я і яна.
Меленна.
Цяпер замест вас мне дапамагае яна.
Я пайду, Меленна.
Пара трохі адпачыць.
Рэйндарс,
No comments yet. Be the first to leave one.