Mandy

Mandy

Download Belarusian Subtitle

Release info

Mandy 2018 1080p BluRay x264
A Commentary by Arciom
https://t.me/PierakladyArcioma

Tags

other
Published on: 2024-02-01
Downloads: 42
Hearing Impaired: No

Belarusian subtitle preview

The first 200 lines.

Калі я памру,

пахавайце глыбей,

ля ног пакладзіце калонкі,

надзеньце на галаву

навушнікі

і дайце мне мёртваму

слухаць рок.

У Амерыцы адбываецца вялікае духоўнае абуджэнне.

Адраджэнне традыцыйных каштоўнасцяў стала падмуркам велічы Амерыкі.

Пераважная большасць амерыканцаў не ўхваляю парнаграфію, аборты...

Ценявыя горы

1983 год нашай эры

Тук-тук.

Ты мяне напалохаў.

Тук-тук.

Хто там?

Эрык Эстрада

Што за Эрык Эстрада?

Акцёр з серыяла «Каліфарнійскі дарожны патруль»

Што малюеш?

Ну... Накшталт як... Храм у джунглях.

Гэта... Гэта проста...

Ваў.

Як прайшоў твой дзень?

Вельмі файна.

Чытала кнігу пра галактыку.

Тую вялікую і тоўстую?

Так, яна неверагодная.

Якая ў цябе любімая планета?

Юпітэр.

Так, дакладна.

Юпітэр.

Чаму?

Бо паверхня яго атмасферы —

гэта вялізны шторм, які бушуе тысячагоддзямі,

а яго эпіцэнтр такі вялізны,

што можа лёгка паглынуць Зямлю.

Так што гэта... Гэта мая любімая планета.

Гэта незвычайна.

А твая?

Сатурн, напэўна.

Праўда?

Сатурн досыць класны.

Гэта адна з першых планет, што людзі знайшлі, і таму

да гэтага часу існуе шмат старажытных паданняў пра яго.

Я перадумаў.

Што?

Мне падабаецца Галактус.

Гэта не планета.

Так, але ён сілкуецца планетамі.

Прачнуўся?

Так, дзетка. Што такое?

Табе сніўся благі сон.

Пра што ён быў?

Я не памятаю.

Часам мне здаецца, што нам варта з'ехаць адсюль.

Куды?

Я не ведаю.

Мне тут падабаецца.

Тут так спакойна. Гэта наш маленькі...

Гэта наш домік.

А я не расказвала табе гісторыю пра шпакоў з майго дзяцінства?

Не. Здаецца, не.

У раёне, дзе я расла,

на дрэвах было шмат шпакоў,

і яны заўжды так міла ціўкалі.

Але мой бацька...

Ён ненавідзеў іх,

бо яны заўжды з'ядалі ягоныя вішні.

І аднойчы...

Аднойчы мы з дзецьмі з нашага раёна

гулялі на нейкай пустцы.

І... Мой бацька ішоў міма з навалачкай

і ломам.

І ўнутры навалачкі нешта рухалася,

быццам курчылася ці накшлат.

І... Ён сказаў, каб мы падышлі.

Ён хацеў нам нешта паказаць, а калі мы падышлі...

Ён высыпаў змесціва навалачкі на зямлю.

І там былі...

Там былі маленькія шпакі.

І тады ён сказаў, што пакажа нам, як іх забіваць.

Ён падняў лом вельмі высока...

І тады...

Ён з усёй сілы ўдарыў ім птушаня.

Так моцна, што ўціснуў яго ў зямлю.

Быццам бы ў магілку, разумееш?

Ён аддаў лом аднаму з хлопчыкаў, а потым...

Кожнае дзіця па чарзе...

Забівала шпакоў.

І што ты зрабіла?

Я ...

Я проста глядзела, а калі чарга дайшла да мяне, збегла.

Дзяўчынка мая...

Ідзі сюды.

«Пад барвовым палаючым небам...

акружаны скаламі

старажытны вулкан.

Злы вядзьмак засунуў руку ў цемрадзь расколіны,

і раптам яго рука дакранулася да гладкай люстраной паверхні.

Халоднай як лёд.

Яго рука вырвала Змяінае вока.

Ён трымаў яго перад сабой

у цьмяным святле крывавага сонца.

Святло яго ішло знутры.

Прывіднае смарагдавае святло.

Таямнічае і бясконцае.

Дзеці новай зары

Што здарылася, Ерамія?

Ты ў парадку?

Не.

Не па парадку.

Я зрабіла нешта не так?

Не так?

Ты ўсё робіш не так.

Прабач, Ерамія.

Што мне зрабіць, каб табе стала лепш?

Нічога не зробіш.

Справа ў ёй.

Я адчуваю сябе голым без яе.

Голым.

Ты мяне чуеш?

Я... Я...

Я сказаў: «Ты мяне чуеш?»

Так, Ерамія. Я цябе чую

«Так, Ерамія.

Я цябе чую». Праўда?

Часам мне здаецца, што ты наогул нічога не чуеш.

І мяне гэта вельмі турбуе.

Калі цябе не будзе са мной, ты не ўздымешся.

Ерамія, я...

Калі ласка...

проста забі зяпу і пакліч брата Лебедзя.

Добра.

Я сказаў: «Пакліч брата Лебедзя».

І вось ты тут.

Што я магу зрабіць для цябе, Ерамія?

Прывядзі мне тую дзяўчыну, што я бачыў.

Яна мне патрэбна.

Патрэбна зараз.

Ерамія, лічы, што ўсё ўжо зроблена.

У цябе ёсць Рог Абраксаса?

Ты ведаеш, што рабіць?

Ведаю.

Свінню трэба прынесці ў ахвяру.

Каб заключыць угоду.

Якая выдатная ідэя.

Гэты тлустазады... Ён уласны нос у люстэрку не знойдзе.

Я ведаў, што магу на цябе разлічваць.

Я заўсёды магу на цябе разлічваць.

Сябра.

Дзякуй, Ерамія.

Дзякуй.

Пакуль ты не сышоў...

Прышлі сястру Люсі.

Канешне.

Класная футболка.

Дзякуй.

Што чытаеце?

Раман.

І як, падабаецца?

Так, я думаю, гэта найлепшая кніга Леноры Тор.

Здаецца, вы жывяце недзе побач.

Ага. Мы жывём ля Крыштальнага возера.

Гучыць цудоўна.

З вас пяць долараў.

Дакладна.

Ну...

Да сустрэчы.

Упэўнены, што гэта тое месца?

Так, вядома, тое.

І што цяпер?

Цяпер чакаем.

А доўга?

Паслухай.

Кроў за кроў.

Больш.

Пачнём з галоўнага.

Джэры? Божа мой.

Гэта што за халера? — Не ведаю.

Не хвалюйся.

Страшныя людзі сышлі.

Атрымалі тое, па што прыйшлі, і зніклі.

Я думаю, вам цікава, дзе ваш муж.

Не хвалюйся. Ён у парадку.

І з ім усё будзе ў парадку, пакуль ты будзеш добрай дзяўчынкай

і будзеш рабіць тое, што кажуць.

Разумееш мяне?

Ведаеш, ён лічыць цябе асаблівай.

Спадзяюся, ты разумееш, што гэта значыць.

Гэта твая віна, сволач.

Раскрыйце яго.

Выдатна.

Выдатна.

Сядзі ціха.

Не рухайся.

Я называю гэта вішанькай на торце.

Гэта проста прыгожы сон.

Сон, які ён цяпер сніць.

Не хочаце далучыцца да нас?

Comments

No comments yet. Be the first to leave one.

Keep it about this subtitle — sync, quality, typos.500 characters left