Harakiri (Seppuku)

Harakiri (Seppuku) (切腹)

Download Belarusian Subtitle

Release info

Harakiri Criterion Collection
A Commentary by Quadrat

Tags

other
Published on: 2018-01-31
Downloads: 155
Hearing Impaired: No

Belarusian subtitle preview

The first 200 lines.

Студыя Сёхіку

1630 год.

13 мая. Дзень ясны.

Ад самага ранку сьпякотна.

ЗАПІСЫ ДОМУ ІІ

А 10-й гадзіне малады пан Бенносукэ, спадкаемца роду,

адправіўся ў маёнтак ягамосьці даймё Доі,

каб аднесьці ў дар сьвежую стронгу з ракі Сіракава,

што цячэ праз наш надзел.

Іншых падзеяў не было.

Але...

каля 4-й гадзіны апоўдні...

самурай, які калісьці служыў валадару ўдзелу Гэйсю,

прыйшоў да нашае брамы.

ХАРАКІРЫ

Прадзюсар Хасойя Тацуо

Сюжэт Такігуці Ясухіка

Сцэнар Хасімота Сінобу

Аператар Міядзіма Ёсіа

Кампазітар Такеміцу Тору

Акторы

Накадзі Тацуя

Ісіхама Акіра

Івасіта Сіма

Тамба Тэцуро

Місіма Масао, Накаяо Ісіра

Сата Кеі

Інаба Ёсіа, Аокі Ясіра

Мікуні Рэнтаро

Рэжысёр Кабаясі Масакі

Маёнтак Сота Сакурадамаці -

сядзіба роду Іі ў горадзе Эда.

Былы ратнік даймё Фукусімы, з удзелу Гэйсю?

Слушна.

Мяне завуць Цугума Хансіро.

Прозьвішча пішацца знакамі "цу" - затока,

і "гума" - воблак.

Дзеля чаго вы прыйшлі?

Дом, якому я служыў, паў па вайне 1619 года.

Таму я мусіў пакінуць Гэйсю і сыйсьці ў Эда,

каб мець хоць нейкі прытулак.

Я хацеў...

паступіць на службу да іншага гаспадара.

Але ў мірны час ваяры непатрэбныя.

Усе мае намаганьні былі марнымі.

Ня маючы як зарабляць на жыцьцё,

ён аказаўся ў цяжкім стане,

і мяркуе, што выйсьця няма.

Не жадаючы быць бязрадным і жыць у галечы,

ён хоча памерці з гонарам, і таму просіць дазволу...

зрабіць харакіры ў двары нашай сядзібы.

Такое ягонае жаданьне.

Яшчэ адзін...

Няўжо гэтаму ня будзе канца?

Што яму сказаць?

Добра. Пусьціце яго.

Праходзьце, пане.

Прашу сюды.

Дзякую.

Я былы дружыньнік...

Фукусімы Масаноры, колішняга валадара ўдзелу Гэйсю.

Мяне завуць Цугума Хансіро.

З павагаю прашу аб ласцы.

Я Кагею Саіта, галоўны радца дому Іі.

Вельмі ўдзячны за згоду адразу выслухаць мяне.

Я прыйшоў, каб...

Мне ўжо пераказалі вашую просьбу.

Чым без надзеі жыць у нястачы...

аж да скону, пан хоча...

сыйсьці са сьвету шляхам, годным самурая - праз харакіры.

Мяркую, аб тым ідзе размова?

Дакладна.

У наш час мала хто здатны на такое.

Рашучасьць пана вартая павагі.

Вы казалі аб тым,

што раней служылі роду Фукусіма.

Ці ведалі вы чалавека, якога звалі Цідзіва Мотомэ?

Цідзіва?

Так.

Гмм...

Вам не знаёмае гэтае імя?

Ён таксама называў сябе былым слугою дому Фукусіма.

У гэтыя шчасныя дні ў бядзе аказаліся...

12 000 падуладных даймё Фукусімы.

Адзін чалавек ня можа ведаць іх усіх.

Я разумею,

адкінем гэта.

Сёлета, напрыканцы студзеня,

ронін, якога звалі Цідзіва Мотомэ, прыйшоў сюды...

з той-жа мэтаю, што і вы.

Ён жадаў зрабіць у нашым маёнтку харакіры, каб годна памерці.

Вось як.

Так. Хочаце ведаць, што было далей?

Канешне.

Калісьці пан быў дружыньнікам валадара ўдзелу Гэйсю?

Слушна,

раней я служыў даймё Фукусіму Масаноры.

Мяне завуць Цідзіва Мотомэ.

Дзеля чаго вы прыйшлі?

Пасьля ўпадку дома майго гаспадара...

я пайшоў у Эда, каб неяк уладкавацца.

Мне не было з чаго жыць.

Я спадзяваўся знайсьці службу ў іншага гаспадара.

Але ў мірны час ратнікі непатрэбныя,

і ўсе мае спробы былі дарэмнымі.

Ён чакае адказу.

І што нам рабіць?

Трэба падумаць.

Часам у галаву лезе такое глупства...

Гэта ўсё з-за тых, з роду Сэнгоку.

Гэта яны падалі благі прыклад. - Не, Язакі,

гэта зусім ня так. - Чаму не?

Ронін, што прыйшоў да Сэнгоку, насамрэч хацеў зрабіць харакіры.

Ягоны намер быў шчырым.

Менавіта таму, што іх узрушыла ягоная рашучасьць,

Сэнгоку пастанавілі ўзяць яго да сябе на службу.

Гэта было слушнае рашэньне, яны не заплямілі свайго імя.

Сапраўды заганнымі людзьмі...

ёсьць тыя,

якія без намеру рабіць харакіры...

кажуць, што хочуць памерці, каб іх пашкадавалі і далі грошай.

Такія вымагальнікі прыходзяць і да нашай брамы.

Мы ня можам дазволіць яму рэзаць сябе на ганку.

Адзінае выйсьце - на ўзор іншых...

даць яму пару манет, каб сыйшоў.

Не.

Так ня будзе.

Калі мы дамо яму грошай,

усьлед прыйдуць іншыя.

Яшчэ і яшчэ,

як мурашы на мёд.

Па сканчэньні вайны...

Эда поўны ронінаў - пазасталых без гаспадароў самураяў.

Яны - як бяздомныя псы, што шукаюць здабычы.

Уявіце, як людзі будуць казаць:

"Іі такія-ж слабадушныя, як іншыя.

Пакуль да іх не прыйшоў ронін, здавалася, што ў іх цьвёрдыя сэрцы.

Гляньце, якія яны насамрэч.

Яны хваляцца перамогамі падчас вайны,

але цяпер мір,

і яны жывуць толькі былою славай."

Вы хочаце, каб такія чуткі...

пайшлі па Эда?

Асабліва ў той час, калі наш пан адсутны?

Ні ў якім разе мы ня можам...

запляміць імя нашага гаспадара.

Даўшы вымагальніку грошай і адпусьціўшы яго,

мы праявім недаравальную маладушнасьць.

Ён ня мае жаданьня забіць сябе,

але гаворыць аб ганаровай сьмерці.

Радца!

Ці магу я...

Перапрашаю за тое, што прымусіў чакаць.

Я Кавабэ Умэносукэ, адзін з ахоўнікаў дому Іі.

Я Цідзіва Мотомэ, ронін з удзелу Гэйсю.

Прашу прайсьці са мною.

Даруйце?

Я адвяду вас у лазьню.

Наш гаспадар адсутны,

таму радца Саіта пераказаў вашую просьбу маладому пану Бенносукэ.

Ён узрушаны вашай рашучасьцю,

і хоча сустрэцца з вамі неадкладна.

Мяне жадае бачыць пан Бенносукэ?

Слушна.

Я мушу выбачыцца, але ваш выгляд ня ўражвае.

Асьвяжыцеся ў ваньне,

а тым часам я знайду для вас новы ўбор.

Так. Я ў вашых руках.

Вашая зычлівасьць ня мае межаў.

Мусіць, я сплю.

Усё гэта...

так нечакана.

Амаль...

Даруйце.

Выбачаюся за тое, што прымусіў чакаць.

Мне трэба папрасіць вас...

зноў пераапрануцца.

Нешта ня так?

А як-жа мая сустрэча з панам Бенносукэ?

Мне казалі, што ён чакае мяне.

Гэта ня так.

- Мусіць, вы памыляецеся. - Не, я цалкам пэўны.

Аб гэтым мне сказаў Кавабэ Умэносукэ, ахоўнік.

Кавабэ?

Калі вы так кажаце...

Магчыма.

Дык я не памыліўся?

Думаю, я ўсё зразумеў.

Калі галоўны радца Саіта пераказаў вашую просьбу...

пану Бенносукэ, той адзначыў,

што ў наш час мала людзей з такім моцным пачуцьцём гонару.

"Я хацеў-бы бачыць яго ў шэрагах сваёй дружыны" - сказаў ён.

"Ягонае жаданьне зьдзейсьніць харакіры...

сьведчыць аб вялікай рашучасьці.

Я цалкам пэўны, што адгаворваць яго дарэмна.

Таму споўніце ягоную апошняю волю.

Я хацеў-бы сустрэцца з гэтым адважным чалавекам,

каб выказаць яму павагу,

Але, на жаль, мяне чакаюць у палацы даймё Доі.

Стаўцеся да гэтага чалавека з пашанаю,

Comments

No comments yet. Be the first to leave one.

Keep it about this subtitle — sync, quality, typos.500 characters left