Unicorn Wars

Unicorn Wars

Download Belarusian Subtitle

Release info

Unicorn Wars 2022 BLURAY 1080p
A Commentary by Arciom
https://t.me/PierakladyArcioma

Tags

other
Published on: 2024-02-01
Downloads: 44
Hearing Impaired: No

Belarusian subtitle preview

The first 200 lines.

Марыя.

Матуля?

Дзе ты, матуля?

Не, не, Марыя! Матуля не тут.

Марыя!

Матуля!

Матуля!

Матуля, ты тут?

Матуля!

Марыя.

Матуля?

Матуля!

Марыя.

Марыя.

Войны аднарогаў

Давайце, падонкі вы дробныя! Хутчэй!

Аднарогі вам свае рогі так глыбока ў сракі засунуць, што вы ўсе чарніцы званітуеце!

Вы самы горшы атрад, што я толькі бачыў.

Пусці вас на поле бою, завяраю, вы б і секунды не пратрымаліся!

Якая ганьба!

Я хачу дадому.

Пастроіцца! У шарэнгу!

Напрамілы бог! Вы, салагі, вартыя толькі жалю.

Як вы з такім падыходам думаеце выжыць у Чароўным лесе?

Я асабіста буду сачыць, каб вы вывучыліся дысцыпліне.

Гэта, халера, лагер «Каханне»!

Гонар, боль і абдымкі!

Гонар, боль і абдымкі!

Добры аднарог — мёртвы аднарог.

Хлопцы, вы толькі зірніце. У мяне ідэальныя прапорцыі!

Добрыя зубы — прыкмета добрага здароўя.

Паглядзіце на мой шалік.

Які прыгожы!

І мяккі, быццам поўсць дзіця аднарога.

Я моцны, але таксама пяшчотны і пухнаты.

Божа мой! Які ж ты цудоўны.

Дзякуй, дарагі брат. Ты такі шаўкавісты!

Божухна, ды ты нас ганьбіш.

Зірні на сябе, ты зусім не прывабны.

Гэта стрэс брацік. Ты ж ведаеш, раней я такім не быў.

«Раней», «раней»...

А зараз ты непрывабны і нямілы.

Таму...

Лепш паглядзіце на мяне.

Ён цудоўны!

Зірніце на колер маіх вачэй.

Аквамарынавы сіні.

Гэй! Ды не такі ты і дасканалы.

Ці ты думаў, што ніхто не заўважыць зморшчыны ў цябе вакол вачэй?

Так, ён штодзень хавае іх пад макіяжам.

Але нават калі хавае, іх бачна. Гідота!

Гідота? Ды хто з нас цяпер гідота?

Супакойся!

Ён мяне ўдарыў.

Ён мяне ўдарыў.

Хопіць, хопіць ужо.

Брацік!

Ды хто ты, па-твойму, такі? Сцеражыся цяпер.

Ва ўсяго бываюць наступствы.

Пра што турбуешся, сын мой?

Ніхто мяне не разумее.

Я проста хачу стаць самым-самым лепшым салдатам.

Плач, сын мой, плач.

На вайне можна плакаць. Нават варта.

Ты станеш найлепшым, раз так настроены.

Табе трэба толькі прычына верыць,

нешта, за што можна трымацца, калі ўсё ідзе не па плане.

Для мяне яна ў гэтым.

Гэта мне?

Так, табе.

Гора таму, хто вып'е кроў апошняга аднарога,

бо стане ён прыгожай і вечнай істотай.

І тады пан наш Бог вернецца ў страчаны рай.

Здзейсніць такі подзвіг можа толькі адзін мядзведзік, выбраннік.

Пухляш!

Думаеш, я буду выбраннікам?

Як думаеш, я буду прыгожым і вечным?

Так, Сінявокі, вядома, будзеш.

Сінявокі!

Прачынайся.

Што?

Ложак увесь мокры.

Ого.

Не хвалюйся, Пухляш.

Аднясі прасціны ў пральню і вазьмі чыстыя.

Мы можам іх памяняць, і ніхто нават не дазнаецца.

Які ты разумны. Дзякуй за тое, што ты ёсць.

Вось табе ласкавае сэрцайка.

Табе таксама ласкавае сэрцайка.

Гэй! Усе ўставайце!

Глядзіце! Гэтая тлустая свіння Пухляш абмачыла ложак.

Ён хацеў ад нас гэта схаваць, таму зняў прасціну!

Ён абмачыў ложак!

Глядзіце ўсе!

Што тут, халера, адбываецца?

Сеньёр, навабранец Пухляш абмачыўся.

Увесь ложак цяпер у мачы.

Увесь-увесь! Вы толькі паглядзіце!

Сяручае ліха! Гэтага не можа быць.

Проста гідота!

Адцяпер называем яго «Ложкавы сцыкун»!

А будзем падгузнікі яму надзяваць перад сном.

Цэльцеся як трэба!

Найлепшы спосаб забіць аднарога —

гэта прабіць яму шыю.

Так ён будзе пакутаваць, перш чым памерці.

Нам не выйграць гэту вайну аднымі стрэламі, сяржант Жалезная лапа.

Малайчына, пачатковец. Добра страляеш.

Шкада толькі, што з ім цябе і параўнаць нельга.

Другое месца лепш за першае з канца.

Віншую, Кока.

Ты зарэкамендаваў сябе як найлепшы.

Дзякуй вам, сяржант.

Рэкруты!

Я ведаю, што вы мной захапляецеся.

Але я не заўсёды буду з вамі.

Групе заўсёды патрэбен унутраны лідар.

Радавы Кока.

Назначаю цябе начальнікам рэкрутаў.

Ура!

Гэта цудоўна!

Кока найлепшы!

Так, найлепшы!

Тата, я бачыў двух рыб.

Дзве, пара. Можа быць, яны браты або сустракаюцца.

Рыбы ж могуць кахаць?

Га, тата?

Гэй, тата?

Тата! Могуць кахаць?

Сын...

каханне — складаная рэч.

Ведаеш, я мушу сказаць табе важную рэч.

Табе пара дазнацца, ты ўжо дастаткова дарослы.

Мы з мамай... Мы з мамай разыходзімся.

Што?

Але...

Але чаму?

Гэта мая віна?

Не, дарагі, зусім не.

Часам дарослыя перастаюць разумець адно аднаго, вось і ўсё.

Гэта нармальна, што матуля не хоча быць са мной.

Я няўдачнік.

Варты жалю няўдачнік.

Сінявокі, ніколі не будзь такім пасрэдным, як твой бацька.

Ты павінен быць добрым, сынок. Ты павінен быць найлепшым.

Калі будзеш найлепшым, цябе ўсе будуць паважаць.

Матуля, глядзі!

Сінявокі! Маленькі!

Паглядзім, колькі рыбы злавіў мой хлопчык.

Не пацалуеш мяне?

Не кранай мяне!

Добры аднарог — мёртвы аднарог.

Добры аднарог — мёртвы аднарог.

Добры аднарог — мёртвы аднарог

Ці не праўда, што плюшавы мядзведзік — гэта сапраўды боскае стварэнне?

Ці не праўда, што аднарог скраў нашу ўрадлівую зямлю?

Хіба святы лес належаў нам не па боскім праве?

Ці не праўда, што аднарог павінен памерці?

Смерць, смерць аднарогу!

Смерць аднарогу!

Каша, мутная каша!

Давайце, ешце!

Яна агідная.

Яна мярзотная.

Чаму нам не даюць ежу для мядзведзікаў?

Айцец кажа, што ў Чароўным лесе поўна чарніц.

Так, чарніцы. Нам патрэбны чарніцы!

Чарніцы, нектар багоў!

Чарніцы! Чарніцы! Чарніцы! Чарніцы!

Чарніцы! Чарніцы! Чарніцы! Чарніцы!

Навабранцы, што гэта за шум? Маўчаць!

Вы будзеце есці мутную кашу, пакуль яна ў вас з вушэй не палезе!

Ніякіх вам абдымкаў і пяшчоты млекакормячых!

У нас тут абдымкі зроблены са сталі, крыві і болю!

Хутка вы даведаецеся, што такое жорсткае каханне!

І вам яно нават спадабаецца.

Халера, палкоўнік! Яны вартыя жалю.

Ды яны вылюдкі.

Ужо даўно я не бачыў групы горш.

Менавіта, капітан Пыса. Яны ідэальныя.

Іх страта не будзе сур'ёзнай.

Ці можа, вы не ведаеце выраз «пабочныя выдаткі»?

Гэты лес выкляты. Як жа я ненавіджу гэтых аднарогаў.

Чалавек без нянавісці ніколі не зможа перамагчы ворага, камандзір Пухнаты.

Сеньёр, сяржант Жалезная лапа ўжо тут.

Пускайце яго, капрал Пампон.

Сеньёр! Сяржант Жалезная лапа прыбыў па вашым загадзе!

Расслабцеся, сяржант. Не крычыце тут.

Капітан Пыса, расказвайце.

Сяржант, нам патрэбны вы і ваша група

дзеля аперацыі «Зніклая птушка».

Ваша група пойдзе да паўночнага ўваходу ў лес.

Яны ўвойдуць, выкарыстоўваючы каардынаты 17B-12.

Іх місія — знайсці групу Самотнай савы.

Салдаты павінны былі вярнуцца некалькі дзён таму.

Вярніце іх жывымі і здаровымі.

Будзем спадзявацца, што вы не падведзяце нас, сяржант.

Гэта ваш апошні шанец на павышэнне.

Пракляты порах, да яго ніколі не прывыкнеш.

Пабочныя выдаткі...

Comments

No comments yet. Be the first to leave one.

Keep it about this subtitle — sync, quality, typos.500 characters left