The first 200 lines.
Вядзьмарка фальклор Новай Англіі
Што мы паехалі шукаць у гэтай глушы?
Пакінуўшы нашу краіну, сям'ю...
Хаты нашых бацькоў...
Мы пераправіліся праз вялізны акіян...
Нашто? Навошта?
Мы мусім прасіць вас захоўваць цішыню.
Хіба мы зрабілі гэта не для чыстага ды сапраўднага прытрымлівання Евангелляў?
Дзеля Царства Божага?
Хопіць!
Мы вашы суддзі, а не вы нашы.
Мяне не могуць судзіць няверныя хрысціяне,
бо я не рабіў нічога, акрым як прапаведаваў Хрыста праз Евангеллі.
Ці будзеш ты і надалей няславіць законы грамады і царквы сваёй празмернай пыхлівасцю?
Калі маё сумленне гэта мне дазволіць.
У такім выпадку вы будзеце пазбаўленыя вольнасцяў нашай грамады!
Я з радасцю прыму гэта.
У такім выпадку сыходзьце і не турбуйце нас болей.
На жаль, Пан Бог сведчыць супраць вас.
Катэрын.
Томасін.
Хадзем.
Ягове спавядаюся ўсім сэрцам.
Таемна і ў праведнікаў атачэнні...
Я прызнаюся, што жыла ў граху.
Я гультаявала замест працы, не слухалася бацькоў,
нядбайна ставілася да малітваў.
Я таемна весялілася ў суботу.
І парушала ўсе Твае запаветы ў думках.
Я кіравалася жаданнямі маёй уласнай волі, а не Святога духа.
Я ведаю, што заслугоўваю ў гэтым жыцці бязмернага сораму і пакутаў...
І вечнага пякельнага полымя.
Але я малю Цябе... Дзеля Твайго Сына...
Прабач мне, праяві міласць,
пакажы мне Тваё святло.
Томасін.
Вось ты дзе. Вось ты дзе!
Дзе наш Сэм? Дзе наш Сэм?
Дзе наш маленькі хлопчык?
Вось ты дзе! Вось ты дзе!
Сэм.
Сэмюэл!
Томасін.
Томасін.
Спі.
Усё будзе добра, спі.
Кэйлеб.
Дай табе Божа добрага ранку.
Усе яшчэ ляжаць.
Беражы маці.
Цяжка ўстаць у такі горкі дзень.
Д'ябал моцна трымае твае павекі.
Я іх разбуджу.
Не, пакінь іх.
Твая маці не спала ані ночы з тых пор...
Мы не можам больш шукаць, Кэйлеб. Не можам.
Калі не воўк, то голад дакладна ўжо яго забраў.
Хадзем у лес.
У ўжо даўно расставіў пасткі,
нават да гэтага ліха.
У лесе?
Не дапаможаш свайму бацьку?
Вы з маці заўжды забаранялі і крок туды ступіць.
Кэйлеб, з нашых пасеваў зіму мы не працягнем.
Трэба лавіць ежу, раз не можам яе вырасціць.
Мы заваюем гэтую глуш. Яна не паглыне нас.
Хіба ты не нарадзіўся грэшнікам?
Так, я быў зачаты ў граху і народжаны ў беззаконні.
Тады ў чым твой першародны грэх?
Я атрымаў у спадчыну грэх Адама і заганную прыроду, што жыве ўва мне.
Ты добра запомніў, Кэйлеб, дужа добра.
А ці можаш расказаць, у чым гэтая заганная прырода?
Мая заганная прырода пазбаўлена Боскай ласкі,
яна схіляе мяне да граху, увесь час толькі да граху.
Цяпер акуратна.
Трэба паставіць яе зноў.
А Сэмюэл нарадзіўся грэшнікам?
Так.
Ці я тады...
Мы молімся, каб ён увайшоў у Царства Божае.
У чым жа ён саграшыў?
Пакладзіся на Бога, Кэйлеб.
Не будзем больш пра твайго брата.
Чаму?
Ён знік, мінуў ужо не адзін тыдзень.
А вы з маці нават імя яго не прамаўляеце.
Яго больш няма, Кэйлеб.
Скажы мне!
Сказаць што?
Ён у пекле?
Кэйлеб!
Маці не перастане пра яго маліцца.
Калі б я памёр, памёр у гэты дзень...
Што ты кажаш?
Я маю зло ў душы.
Мае грахі не дараваныя!
Ты яшчэ малы...
Што калі Бог не пачуе маіх малітваў?!
Кэйлеб!
Скажы мне!
Слухай, я надзвычайна цябе люблю,
але справа Божая, не людская, —
ведаць, хто сын Абрагамавы, а хто не,
хто добры, а хто злы.
Калі я скажу табе, што Сэм спачывае ў Ісусе,
гэта толькі наша з табой жаданне.
Па-праўдзе сказаць гэта я не магу. Ніхто не можа.
Кэйлеб?
Адкуль у цябе гэта?
Ад індзейца Тома і старога Слэйтэра, калі яны тут ішлі.
Што ты прадаў?
Срэбны кубак тваёй маці.
Не кажы пра гэта маці. І нікому.
Яна і так знерваваная.
Я раскажу пра кубак, калі пройдзе жалоба.
Больш не будзем пра гэта казаць.
Добра.
Фаўлер!
Дурная жывёліна.
Фаўлер!
Фаўлер, што такое?
Дзякуй Богу... Хутчэй, Кэйлеб.
Каб цябе!
Бацька, ён згас.
Іншы канец.
Бацька?
Бацька!
Фаўлер.
Чорны Філіп, Чорны Філіп! У кароне галава!
Чорны Філіп, Чорны Філіп! Муж каралевы-нянькі!
Скачы на паркан жа...
Чорны Філіп, Чорны Філіп!
Джонас! Мерсі! Хадзіце сюды!
Кароль усіх...
Джонас! Мерсі!
Чорны Філіп, Чорны Філіп! Кароль нябёсаў і зямлі!
Чорны Філіп, Чорны Філіп! Кароль мора і пяску!
Табе мы служым, народ мы твой!
Чорны Філіп есць ільвоў прама ў іх дамах!
Чорны Філіп, Чорны Філіп! У кароне галава...
Назад! Хопіць, вы!
Філіп, назад!
Божа змілуйся!
Кэйлеб, трымай вароты.
Кэйлеб!
Заходзь!
Я вас уціхаміру.
Дзе вы былі з Кэйлебам ранкам?
Як вы маглі знікнуць?
Я ж сказала табе сачыць за Джонасам і Мерсі.
Я сачыла. Прасіла іх памагчы мне, а яны ўвагі не звярталі.
Я збіралася...
Ды што з табой, Томасін?
Што з табой не так?
Аднясі бацькавы рызманы да ручая і памый.
Яны не звярталі на мяне ўвагі.
І вычысці ягоны кажух.
Памажы яму!
Маленькі! Я так спужалася, калі ты знік.
Я тут не застануся адна. Чуеш?
Ранішняя праца дужа адстае.
Джонас, адчапіся ад сястры.
Ёй падабаецца.
Уільям.
Што, бацьку нельга правесці час божы з сынам?
Джонас!
Бацька сказаў хопіць.
Томасін!
Хопіць.
Перастаньце!
Усе вы, перастаньце.
Томасін, завядзі блізнят унутр.
Не!
Унутр, унутр, унутр.
Як пажадаеш.
Мы хадзілі шукаць яблыкі!
У даліне.
Мне падалося, што я бачыў яблыню ў даліне.
Бацька ўзяў стрэльбу, на выпадак, калі ўбачым воўка...
Чаму ты не сказаў мне?
Бацька хацеў зрабіць сюрпрыз, каб цябе парадаваць, і...
Але яблыкаў не было.
Я думаў, што іх бачыў.
Я б хацела, каб ты не выходзіў за межы фермы, нават у даліну.
Ты мяне чуеш?
Кэйлеб, будзь добрым хлопчыкам і прынясі маці вады.
Не адыходзь ад ручая.
Што лянуешся?
Што далей?
Што?
Кэйлеб? Кэйлеб!
Хопіць.
Я не хацеў нічога благога.
Што з табой такое?
Хадзі сюды.
Ды што з табой такое?
Я не бачыла яблыкаў з часоў, як мы пакінулі Англію.
Добра было б, знайдзі ты іх.
Я так хачу хоць адно.
Чуеш?
No comments yet. Be the first to leave one.