The first 200 lines.
Увесь час, што чалавецтва існуе на Зямлі,
мы задуменна ўглядаліся ў нябёсы,
уражаныя бясконцай колькасцю зор у начным небе.
Але сярод усяго няўяўнага касмічнага абшару
мы знайшлі толькі адно падобнае месца.
Маленькая блакітная планета з каменным месяцам,
што кружыць вакол зоркі.
Дастаткова блізка, каб атрымліваць энэргію Сонца.
І дастаткова далёка, каб не быць спаленай.
Кружыць яна і вакол сваёй восі,
таму палову сутак яе паверхня купаецца ў святле,
а другую палову - яе паглынаюць цені.
Можна сказаць, што гэта шчаслівая планета.
Бо гэты рытм святла і цемры
аказаўся неабходным для жыццядзейнасці.
Зямля, наш дом.
Наколькі нам вядома, наша планета ўнікальная.
Наколькі нам вядома,
адзін дзень, праведзены тут, гэта найдзівоснейшае, што ёсць у Сусвеце.
Чароўны танец Зямлі і Сонца
стварыў мільёны розных відаў раслін і жывёл,
што жывуць на Зямлі цяпер.
Некаторых вы сустракаеце кожны дзень.
Іншыя вельмі рэдкія.
Але ва ўсіх нас ёсць нешта агульнае.
Нашымі жыццямі кіруе рытм дня і ночы.
На адзін толькі намёк на ранішняе святло...
Мы рэагуем велізарнай колькасцю розных спосабаў.
Некаторым жывёлам яно неабходнае.
Іншыя хаваюцца.
Большасць з нас яго любіць.
Некаторыя нават вітаюць яго песняй.
Але як бы мы яго ні сустракалі,
сонечныя промні - гэта сіла, якая дазваляе нашаму свету жыць.
Афрыка.
Тут першыя гадзіны ранку належаць не тым, хто рана ўстае,
а тым, хто позна кладзецца.
Гэты сервал паляваў усю ноч.
Але цяпер ён выпрабоўвае сваю ўдачу.
Ён затрымаўся для апошняга рыўка.
Ягоная тэхніка скачкоў ідэальная
для палявання сярод травы афрыканскай саваны.
Ён шукае сваю ахвяру зболшага прыслухоўваючыся.
Яго вялікія вушы-радары здольныя ўчуць падзенне кроплі.
Альбо неасцярожны крок паўднёвага пацука.
Усё больш світае, магчыма, ужо час ісці ў ложак.
На іншым канцы свету, на ізваляванай групе астравоў Ціхага акіяна,
жывуць істоты, якія нават і падумаць не могуць аб тым, каб бегаць у такі ранні час.
Яны ўвогуле нічога ня могуць, пакуль не сагрэюцца сонечнымі промнямі.
Галапагоскія астравы - гэта дом для самых незвычайных жывёл на Зямлі.
Марскія ігуаны.
Шторанак у іх той самы рытуал.
Калі сонца ўстае над іх востравам,
яны проста разлягаюцца па скалах,
ловячы цяпло.
Рэптыліі залежаць ад сонечнай энэргіі.
Ім патрэбна цяпло сонца, каб пачаць рухаць сваімі цягліцамі.
Але ігуаны тут не адзіныя, хто грэецца на сонцы.
Галапагоскія змеі недастаткова вялікія, каб турбаваць дарослую ігуану.
Але як наконт меншай?
Далей ад скал, дзе жывуць дарослыя, закапаныя ў пяску
ігуаны-дзіцяняты развіваліся пад зямлёю...
больш за тры месяцы.
Сёння, калі сонца прагрэла пясок,
яны зявяцца на свет.
Для яе надышоў час выпаўзаць.
Калі яна вылезе зарана, пакуль яшчэ недастаткова сагрэецца,
ёй нt хопіць энэргіі для хуткага бегу.
а калі выйдзе запозна, можа быць абкружаная ворагамі.
Гэта найгалоўнейшае рашэнне ў ейным жыцці.
Атрымалася.
Змеі ўпусцілі свой шанц.
Але вылупліваюцца наступныя дзіцяняты.
І змеі ўжо напагатове.
Для іх гэта найлепшая за цэлы год магчымасць наесціся.
На плоскай паверхні ігуана можа ўцячы ад змяі.
Але некаторыя змеі чакаюць у засадзе.
Яшчэ адно дзіцяня рыхтуецца да рыўка ў небяспечны свет.
Змяіны зрок слабы,
але яны распазнаюць рух.
Таму, калі дзіцяня саўладае з нервамі, усё будзе добра.
Выдатныя ўцёкі.
Найбуйнейшае дасягненне маладога жыцця.
Падтрыманае нашай роднай зоркай.
Раніца працягваецца.
Сонца ўздымаецца вышэй, промні сягаюць далей.
Прыносячы магію ўсюды, дзе ні зявяцца.
Расліны ператвараюць святло ў жыццё.
З дапамогай паветра, сонечнай энэргіі і фотасінтэзу яны растуць.
Ствараючы блытаныя лясныя прасторы, ліст за лістом.
Ад гэтай алхіміі залежыць уся іншая жыццядзейнасць на планеце.
Пытанне жыцця,
і смерці.
Адна расліна здольная здзейсніць свой заклён усяго за адзін дзень.
Гэта бамбук.
Ён можа вырасці амаль на міліметр за хвіліну.
Расліна, што расце хутчэй за ўсе на свеце.
А яшчэ толькі раніца.
Гэты вырас настолькі са світання.
І са світання вялікая панда паядае яго.
Праблема бамбука ў тым, што ён ня надта пажыўны.
Праблема панды ў тым, што яна надта пераборлівая.
Бамбук амаль што адзінае, што яна можа есці.
Каб атрымаць дастаткова энэргіі,
гэта панда павінна есці каля 14 гадзін у суткі.
А можа, і больш, бо яна кормячая маці.
Але ў ейнай дачкі ўсё па-іншаму.
Яна харчуецца збольшага матчыным малаком, Таму жаванне для яе нешта накшталт хобі,
а не частка працоўнага дня.
Гэтым ранкам яна мае вольны час,
што рэдка сустракаецца ў прыродзе.
Час даследваць.
З прычыны свойго дужа сьпецыфічнага ладу жыцця
вялікія панды амаль найрадчэйшыя жывёлы ў свеце.
Дзіцяняты, як яна, яшчэ больш каштоўныя.
Сёння жывуць толькі некалькі сотняў.
Рэдкая жывёла мае рэдкую раскошу.
Час.
Пакуль ранішняе сонца ўздымаецца і мацнее,
Здзяйсняецца і іншае чараўніцтва.
Сонца напаўняе сваёй энэргіяй паветра, саграваючы яго.
Выпарвае ваду з зямлі і акіянаў
і стварае аблокі.
У Афрыцы аблокі і надвор'е ўвесь час знаходзяцца ў руху,
прыносячы дажджы, а з імі і свежую траву ў розныя месцы ў розны час.
Мільёны жывёл вымушаны рухацца кожную раніцу
ў пошуках дажджу, што нараджае траву.
Куды б іх гэта ні вяло.
Гэтай раніцай
неабходнасць рухацца стане сапраўдным выпрабаваньнем для маладой зебры.
Гэтае жарабя пачало хадзіць менш чым праз гадзіну пасля нараджэння.
Яна справіцца амаль з усім.
Але з такой перашкодай ёй сутыкацца яшчэ не даводзілася.
Рака разлілася ад дажджоў і стала хуткай і бурлівай.
І небяспечнай.
Маладой зебры спатрэбіцца дапамога маці,
інакш у яе нічога не атрымаецца.
Выяўляецца, што галоўная пагроза гэта не напады іншых жывёл,
а сама рака.
Маці намагаецца правесці жарабя па мелкай вадзе,
але маладая зебра надта маленькая,
а плынь надта моцная.
Жарабя ўжо на мяжы знямогі,
але маці не здаецца.
Іншыя ўжо выходзяць, а яна заклікае жарабя працягваць змагацца.
І вось, нарэшце, выйсце.
У Афрыцы кажуць: "Хочаш ісці хутка - ідзі адзін,
хочаш ісці далека - ідзіце разам".
Пасля такога
маленькая зебра і яе маці дакладна саўладаюць з усім, што прынясе ім гэты дзень.
Сонца дасягае найвышэйшага пункта сваёй моцы.
На поўначы, у Арктыцы,
дзе лёд утрымліваў пад сабой зямлю і акіян на працягу некалькіх месяцаў,
палярнае сонца заўсёды ніжэйшае і слабейшае, чым у любым іншым месцы.
Тым ня менш і тут яго энэргія ператвараецца.
Нарвалы.
Адны з самых загадкавых жывёл на планеце.
Пакуль што праплыць далёка яны ня могуць,
Невялікая адтуліна ў лёдзе дазваляе толькі выглядваць на паверхню, каб дыхаць.
Але сонечная энэргія хутка прыйдзе на дапамогу.
Многа дзён
сонечнае цяпло прабівала лёд на моры і на зямлі.
Цяпер, у сваім наймагутнейшым стане, Сонца пачынае перамагаць.
І перамога цяпла над холадам становіцца разгромнай.
На сушы ізноў цякуць рэкі.
У акіяне, дзе лёд стаў слабейшым
з-за сонечный цяплыні, адчыняюцца расколіны.
А расколіны становяцца каналамі.
Шляхамі, па якіх нарвалы могуць перасякаць сваё халоднае каралеўства.
Згодна з інуітскай легендай, першым нарвалам стала адважная паляўнічая,
якая апынулася ў смяротных абдымках з кітом, на якога палявала,
і ейныя заплеценыя валасы скруціліся ў бівень.
Які ж цудоўны дзень для гэтых нарвалаў.
Яны зноў вольныя і могуць блукаць па сваім доме-акіяне.
З перамяшчэннем на поўдзень сіла сонца толькі ўзрастае.
У горах Паўночнай Амерыкі
вясновае святло вяртае адталы свет да жыцця.
Калі вы працягваеце насіць зімовы кажух,
паўдзённае цяпло можа стаць крыху некамфортным.
Вам трэба знайсці дрэва і добра аб яго пачасацца.
Гэта пазбавіць ня толькі ад свербу,
але і ад непатрэбнай зімовай шэрсці.
А таксама дасць магчымасьць пазначыць тэрыторыю сваім пахам.
Каб кожны ведаў, хто тут галоўны.
Поўдзень,
і свет адчувае ўсю моц нашай прыязнай зоркі-суседкі.
Цяпер Сонца ў сваім найвышэйшым пункце на небе.
І ягонае святло пранікае нават у самыя глыбокія зморшчыны Зямлі.
У Афрыцы, каля экватара ад такой энэргіі сапраўднае пекла.
Маленькая зебра і ейны статак усё гэтак жа вымушаны працягваць ісці.
Але кожны крок цяжкі ў такой спякоце.
А лапік ценю...
сапраўдны аазіс.
Пры такім святле статак лёгка заўважыць драпежнікам.
Але ёсць і нешта прыемнае ў паўдзённым сонцы.
Ільвы ў такую спёку не палююць.
Але ёсць нешта, што не перапыняецца
нават у час паўдзённага пекла.
Барацьба за ўладу.
Саперніцтва сярод самцоў за тэрыторыю і ўвагу самак
No comments yet. Be the first to leave one.